Слова "манета" паходзіць ад імя багіні Юноны (Juno Moneta), пры храме якой у Старажытным Рыме ў III стагоддзі да нашай эры знаходзіўся манетны двор. На працягу больш за дзве тысячы гадоў (з часу свайго з'яўлення ў VII стагоддзі да нашай эры і да XVIII–XIX стагоддзяў) манеты з'яўляліся практычна адзіным інструментам грашовага абарачэння. З шырокім распаўсюджваннем папяровых грошай яны паступова ператварыліся з асноўнага плацежнага сродку ў дапаможны. Тым не менш нават у наш час, калі ажыццяўляюцца банкаўскія разлікі, існуюць крэдытныя карты і электронныя грошы, манеты працягваюць адыгрываць сваю ролю ў грашовым абарачэнні.
27 снежня 1996 года былі выпушчаны першыя манеты Рэспублікі Беларусь. Іх з'яўленне — вынік станаўлення суверэннай дзя...
Банк – гэта надзейна
Захаванасць грашовых укладаў насельніцтва ў банку гарантуе дзяржава. Калі банк раптам пазбавіцца ліцэнзіі або абанкруціцца, грошы ўкладчыкам верне спецыяльнае Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў.
Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў – дзяржаўная структура, якая існуе ў Беларусі з 2008 года. У выпадку ліквідацыі або неплацежаздольнасці любога банка ў краіне, Агенцтва вяртае ўкладчыкам-фізічным асобам усю суму ўкладу. Робіцца гэта за кошт абавязковых узносаў, якія банкі рэгулярна пералічваюць у агенцтва.
Пры гэтым не важна, ці з’яўляецца ўкладчык беларусам ці замежнікам. Свае грошы ён зможа забраць у любым выпадку пасля таго, як напіша заяву аб кампенсацыі ср...
КРЭДЫТНАЯ ГІСТОРЫЯ!
Сёння для таго, каб азнаёміцца са сваёй крэдытнай гісторыяй не абавязкова ісці ў Нацыянальны банк. Зрабіць гэта можна праз інтэрнэт! Якія звесткі ўтрымлівае ваша крэдытная гісторыя, навошта яе ведаць, як гэта зрабіць і ці можна яе змяніць?! Даведаемся адказы на гэтыя важныя пытанні.
Што такое крэдытная гісторыя?
Крэдытнай гісторыяй называюцца звесткі аб тым, як канкрэтны чалавек ці арганізацыя выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы па здзелках крэдытнага характару і дагаворах забеспячэння (крэдыт, авердрафт, пазыку, даручальніцтва, гарантыя, заклад). Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. Крэдытная гісторыя фарміруецца са звестак, якія банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавы...
Падаткі ў Беларусі бяруцца з фізічных і юрыдычных асоб і пералічваюцца ў рэспубліканскі ці мясцовыя бюджэты. Сярод асноўных відаў падаткаў можна вызначыць наступныя:
Падатак на дабаўленую вартасць (ПДВ). Плацельшчыкамі гэтага падатку з'яўляюцца юрыдычныя асобы – менавіта яны робяць пералічэнне ў бюджэт, аднак ПДВ уключаецца ў кошт тавараў і паслуг, таму на практыцы ПДВ тычыцца і фізічных асоб. Стаўка ПДВ у Беларусі складае 20%, аднак існуе шэраг тавараў і паслуг, для якіх прадугледжаны iльготы: падатковая стаўка можа быць паніжана альбо адсутнічаць наогул. Падатак на дабаўленую вартасць – найважнейшая крыніца падатковых даходаў дзяржавы, за кошт яго, як правіла, фарміруецца прыкладна трэць ўсіх падатковых паступленняў. ПДВ паступае як у ...
Коратка аб асноўных метадах фінансавых махляроў, а таксама пра тое, як своечасова распазнаць падман і захаваць свае грошы. У працэсе развіцця тэхналогій з'явіліся даступныя кожнаму спосабы плаціць за тавары і паслугі, не выходзячы з дому. Адпаведна, і злачынцы навучыліся красці дыстанцыйна. Ключ да іх поспеху - не толькі вынаходлівасць і тэхналагічная дасведчанасць, але і залішнія даверлівасць, нядбаласць або хцівасць ахвяры ашуканца.
Фінансавыя піраміды. Як распазнаць?
Сацыяльныя сеткі запоўненыя прапановамі прайсці курсы, трэнінгі, марафоны па фінансавай асвеце, стварыць крыніцы сталага даходу і разбагацець. У найлепшым выпадку можна патраціць не вельмі многа грошай на набыццё бескарысных ведаў. Аднак нярэдка за “паспяховымі інвеста...
Верагодна, многім з вас даводзілася прымаць фінансавыя рашэнні, пра якія вы потым шкадавалі.
Як навучыцца правільна прымаць рашэнні, якія датычацца нашых фінансаў? Што такое неразумныя траты? Як вы думаеце?
Можна сказаць, што неразумныя траты – гэта памылкі ў планаванні і размеркаванні грашовых сродкаў. У канчатковым выніку неразумныя траты прыводзяць да недахопу грошай, да даўгоў, да празмернай крэдытнай нагрузкі... Асноўнай прычынай неразумных тратаў, як правіла, з'яўляецца тое, што фінансавы лад жыцця чалавека не адпавядае яго сапраўдным жаданням. За кожнай пустой тратай хаваецца пэўная эмацыйная патрэба. Скажам, магчыма, што юнак, які купляе дарагую рэч, хоча такім чынам "выцерці нос" сябрам, а маладая дзяўчына, якая бярэ ў крэдыт...
Акцыя – гэта каштоўная папера. Любая каштоўная папера дае яе трымальніку тыя ці іншыя правы. У выпадку з акцыямі такіх правоў адразу некалькі:
Права на атрыманне часткі прыбытку кампаніі ў выглядзе дывідэндаў. Гэта азначае, што ўладальнікі акцый кампаніі могуць перыядычна атрымліваць прыбытак – калі кампанія працуе з прыбыткам.
Права на атрыманне часткі маёмасці кампаніі ў выпадку яе ліквідацыі. У прынцыпе, купля акцыі азначае, што вы зрабілі ўклад у статутны капітал арганізацыі. І калі яна ліквідуецца – напрыклад, па прычыне банкруцтва – вам вернецца пэўная частка грошай прапарцыйна зробленаму вамі ўнёску.
У некаторых выпадках акцыя дае яе трымальніку права ўдзельнічаць у кіраванні кампаніяй, у прыняцці кіраўнічых рашэнняў. Але для ...
Мікрапрацэсарная банкаўская плацежная картка або смарт-карта – гэта плацежная карта, якая аснашчана спецыяльным чыпам. "Афіцыйная" назва гэтага чыпа – мікрапрацэсар стандарта EMV. Акрамя чыпа, плацежныя смарт-карты заўсёды маюць і магнітную паласу.
Чаму картка з чыпам лепшая, чым без чыпа?
• Скапіраваць інфармацыю з чыпа і падрабіць яе значна складаней, чым падрабіць магнітную паласу. Таму смарт-карты больш бяспечныя.
• Карта з мікрапрацэсарам здольна ўмясціць у разы больш інфармацыі, чым звычайная карта з магнітнай паласой. Такім чынам, карта з чыпам, акрамя функцыі "кашалька", мае магчымасць накапіць бонусы, можа служыць праязным, пропускам на працу і гэтак далей.
У Беларусі з лета 2015 года ўсе банкі абавязаны эмітаваць карты...
Асноўным прадметам зваротаў па страхавых паслугах з'яўляецца нязгода грамадзян з памерам страхавой выплаты або з адмовай страхавой арганізацыі ў выплаце страхавой кампенсацыі.
Пры разглядзе дадзеных зваротаў, у большасці выпадкаў, высвятляецца, што спрэчкі ўзнікаюць, у асноўным, з-за недастатковага азнаямлення страхавальнікамі з умовамі Правіл добраахвотнага страхавання, у адпаведнасці з якімі былі заключаны дагаворы страхавання.
Таму кожнаму страхавальніку было б вельмі карысна ведаць асноўныя страхавыя прынцыпы і правілы пры заключэнні любога дагавора страхавання, каб выключыць у далейшым складаныя і непрыемныя моманты, звязаныя з надыходам страхавога выпадку і наступнымі выплатамі страхавой кампаніяй.
Разгледзім найбольш важныя ...
Ці дасць банк крэдыт асобе, якая з'яўляецца паручыцелем па крэдытнай дамове іншай асобы?
Неабходна ўлічваць, што інфармацыя пра вашы абавязкі па крэдытнай дамове ў якасці паручыцеля накіроўваецца ў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, дзе фарміруецца Крэдытная гісторыя, якая з'яўляецца дзейсным інструментам для ацэнкі банкам плацежнай дысцыпліны кліента. Пры разглядзе вашай заявы на атрыманне крэдыту банк будзе ацэньваць вашу крэдытаздольнасць з улікам вашых абавязкаў па дамове паручыцельства.