Будзь заўсёды ў тэме
Банк працуе наступным чынам: прымае грашовыя сродкі ў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дае гэтыя грошы ў выглядзе крэдытаў. Як і ў любым вытворчым працэсе, ёсць розніца паміж коштам «сыравіны» і коштам «канчатковай прадукцыі». Гэтая розніца ўяўляе сабой аперацыйныя выдаткі банка (каб збіраць і захоўваць ўклады, абслугоўваць кліентаў, выдаваць крэдыты, размяшчаць рэкламу і інш.), а таксама выдаткі на рызыку (банк нясе выдаткі па крэдытах, якія не вярнуліся і павінен падтрымліваць неабходны ўзровень рэзерваў). На стаўкі таксама ўплываюць суадносіны попыту і прапановы грашовых рэсурсаў у эканоміцы, канкурэнцыя.
Кіраванне рызыкамі — гэта набор метадаў і правілаў для таго, каб знізіць магчымыя страты ў працэсе інвестыцый.
Валютная інтэрвенцыя — гэта ўмяшанне дзяржавы, як правіла, цэнтральнага банка, у аперацыі на валютным рынку з дапамогай ажыццяўлення пакупкі ці продажу валюты.
Даведайся, на што ты здольны
Дызайн і канцэпцыя беларускіх грошай (банкнот і манет), малюнак пярэднга і адваротнага бакоў, колеравая гама і размер – вы добра ведаеце, як выглядаюць беларускія грошы? Ці ведаеце вы асноўныя элементы абароны нашых грошай?