Давайце паспрабуем разабрацца ва ўсёй разнастайнасці крэдытных прадуктаў. Гэта важна, таму што ад віду запазычання залежаць асноўныя правілы прадастаўлення і пагашэння крэдыту, пералік неабходных дакументаў і працэдура іх разгляду банкамі, максімальна магчымая сума, на якую вы можаце разлічваць, велічыня працэнтнай стаўкі і многія іншыя ўмовы дагавора. Пасля даследавання тэмы, вы зможаце пры неабходнасці падабраць сабе найбольш зручны і выгадны крэдыт.

Такім чынам, усе крэдыты можна падзяліць на некалькі катэгорый і падкатэгорый.

Катэгорыя №1. Па мэтавай накіраванасці

Умовы некаторых крэдытаў залежаць ад мэты, на якую вы плануеце патраціць атрыманыя сродкі.

Мэта можа быць загадзя выразна прапісана ў дагаворы. Такія крэдыты называюцца мэтавымі. Траціць атрыманыя грошы можна будзе толькі для дасягнення мэты, апісанай у дагаворы, і ні на што іншае. Пры гэтым банк запатрабуе прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць вашу пакупку або аказанне паслугі (крэдыт на атрыманне адукацыі, крэдыт на аўтамабіль, на жыллё). Часта пры атрыманні мэтавага крэдыту чалавек не атрымлівае грошы на рукі, а банк пералічвае іх на рахунак забудоўшчыка, аўтасалона або універсітэта.

Нямэтавыя крэдыты могуць быць патрачаны па жаданні кліента. Нягледзячы на гэта, у банку могуць пацікавіцца, навошта вам патрэбна запытаная сума. Але гэтае пытанне фармальнае. Як правіла, нямэтавыя крэдыты меншыя ў суме, выдаюцца на больш кароткі тэрмін і пад больш высокую працэнтную стаўку, чым мэтавыя крэдыты.

Катэгорыя №2. Па спосабе забеспячэння

Калі вы можаце даць банку якія-небудзь дадатковыя гарантыі таго, што вернеце яму доўг, то вашы шанцы на атрыманне крэдыта ўзрастаюць. Пазыка, якую дае банк пры наяўнасці дадатковага забеспячэння, называецца забяспечанай. У якасці такіх дадатковых гарантый прымаецца заклад аўтамабіля або нерухомасці, гарантыйны дэпазіт або паручыцельтва.

Незабяспечаныя крэдыты такімі гарантыямі не падмацаваны. Для афармлення незабяспечанага крэдыту банк папросіць толькі пашпарт і, магчыма, даведку аб даходах.

Крэдыты з забеспячэннем, як правіла, маюць больш мяккія ўмовы, чым незабяспечаныя, бо рызыка іх невяртання значна меншая. Пры гэтым пакет дакументаў, які прыйдзецца сабраць для атрымання больш выгадных умоў, вялікі. Таму дадатковае забеспячэнне звычайна падаюць для большых сум (ад 10000 рублёў).

Катэгорыя №3. Па тэрміне вяртання

Тут крэдыты падзяляюцца на кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя.

Да кароткатэрміновых адносяцца крэдыты з тэрмінам поўнага пагашэння да аднаго года ўключна, а таксама крэдыты, якія выдаюцца па аднаўляльных крэдытных лініях і пры авердрафтным крэдытаванні.

Да доўгатэрміновых крэдытаў адносяцца крэдыты, якія прадастаўляюцца на працяглы (больш за 12 месяцаў) тэрмін.

Катэгорыя №4. Па спосабе атрымання грашовых сродкаў

Ёсць ўсяго некалькі варыянтаў таго, як вы можаце атрымаць крэдытныя грошы пасля падпісання дагавора:
- у наяўнай форме непасрэдна ў рукі;
- на банкаўскую карту;
- непасрэдна на рахунак прадаўца тавару і паслугі, якія вы хочаце атрымаць.

Катэгорыя №5. Па тэхніцы прадастаўлення

Ёсць тры варыянты прадастаўлення крэдыту.

- Аднаразовая выдача. У гэтым выпадку банк дае вам усю суму адразу наяўнымі, на карту або на рахунак кампаніі, якая прадала вам тавар або аказала паслугу.
- Крэдытная лінія. Пры такім механізме крэдытавання банк абавязваецца выдаваць вам некалькі траншаў вызначаных памераў на працягу прапісанага ў дагаворы тэрміну. Гэты спосаб часта выкарыстоўваецца для мэтавых крэдытаў, напрыклад, пры крэдытаванні навучання.
- Авердрафт або аднаўляльная крэдытная лінія. Банк вызначае суму, на якую можа вас пракрэдытаваць, і тэрмін крэдытавання. Грошы паступаюць на ваш банкаўскі рахунак, і вы можаце карыстацца імі ў тым аб'ёме, які патрэбны вам у дадзеныя момант, гэта значыць выкарыстоўваць не ўсю суму адразу і кожны раз вяртаць частку грошай, каб плаціць як мага менш працэнтаў па крэдыту. Працэнты будуць налічвацца толькі на тую частку сродкаў, якую вы патрацілі з рахунку ў справаздачным месяцы.

Многія банкі дадаюць да сваіх авердрафтных крэдытаў такую опцыю, як грэйс-перыяд – фактычна гэта прамежак часу, у які вы можаце карыстацца грашыма банка бясплатна. Калі вяртанне сродкаў у поўным аб'ёме адбылося да заканчэння грэйс-перыяду, то вам не прыйдзецца плаціць за выкарыстанне грошай зусім або працэнты будуць налічаны па льготнай стаўцы.

Катэгорыя №6. Па схемах пагашэння запазычанасці

Найбольш распаўсюджаны крэдыты са штомесячным пагашэннем запазычанасці змяншальнымі або роўнымі плацяжамі. У выпадку са змяншальнымі плацяжамі ў выніку вы пераплаціце па крэдыту менш, але крэдытная нагрузка будзе нераўнамернай: першыя плацяжы будуць большыя за наступныя. У выпадку з раўнамернымі плацяжамі (іх прынята называць ануітэтнымі) вы заўсёды будзеце плаціць адну і тую ж суму, але агульныя выплаты атрымаюцца большыя. Памер асноўнага доўгу пры ануітэтнай схеме будзе змяншацца больш павольна, а большая частка штомесячнага плацяжу, як правіла, будзе адносіцца да пагашэння працэнтаў.

Ёсць таксама крэдыты з разавым пагашэннем запазычанасці, калі асноўны доўг і працэнты пагашаюцца ў канцы яго тэрміну. Некаторыя банкі выдаюць крэдыты з індывідуальнымі схемамі пагашэння запазычанасці, якія прапісваюцца ў крэдытным дагаворы.

___________

Для класіфікацыі крэдытаў могуць выкарыстоўвацца і іншыя крытэрыі, але карыстаючыся катэгорыямі, апісанымі вышэй, вы зможаце сфарміраваць свае патрабаванні да крэдыту, сабраўшы іх як канструктар. Калі вы ведаеце, што вам трэба, рызыка памыліцца і пераплаціць значна меншая.

Праверце сябе! Прапануем вам адказаць на некалькі пытанняў, якія дапамогуць ацаніць вашу фінансавую граматнасць, даведацца свае прабелы і вызначыць далейшыя крокі для павышэння сваіх кампетэнцый ў фінансавай сферы. Гэта проста, цікава і карысна!
Што вы ведаеце пра крэдыты?

Выбар крэдытных прадуктаў на розных умовах у банках краіны сёння вялікі. Але атрыманне крэдыту – гэта вельмі сур'ёзнае рашэнне, якое патрабуе ад чалавека адказнасці і дысцыпліны. А таксама ведаў ...

Беражы крэдытную гісторыю з маладосці

Што такое крэдытная гісторыя? Чаму яна так важная? Якая арганізацыя фарміруе крэдытныя гісторыі? Як атрымаць інфармацыю, якая змяшчаецца ў крэдытнай гісторыі? Давайце даведаемся адказы на гэтыя і іншыя пытанні.