Слова "манета" паходзіць ад імя багіні Юноны (Juno Moneta), пры храме якой у Старажытным Рыме ў III стагоддзі да нашай эры знаходзіўся манетны двор. На працягу больш за дзве тысячы гадоў (з часу свайго з'яўлення ў VII стагоддзі да нашай эры і да XVIII–XIX стагоддзяў) манеты з'яўляліся практычна адзіным інструментам грашовага абарачэння. З шырокім распаўсюджваннем папяровых грошай яны паступова ператварыліся з асноўнага плацежнага сродку ў дапаможны. Тым не менш нават у наш час, калі ажыццяўляюцца банкаўскія разлікі, існуюць крэдытныя карты і электронныя грошы, манеты працягваюць адыгрываць сваю ролю ў грашовым абарачэнні.
27 снежня 1996 года былі выпушчаны першыя манеты Рэспублікі Беларусь. Іх з'яўленне — вынік станаўлення суверэннай дзя...
Банкаўскі ўклад - гэта не толькі спосаб захаваць грошы, але і крыніца дадатковага даходу. І ў некаторых выпадках з такога даходу трэба плаціць падаткі.
Калі размясціць уклад у беларускіх рублях на тэрмін больш за 1 год, а ўклад у замежнай валюце на тэрмін больш за 2 гады, то падаходным падаткам сума працэнтаў не абкладаецца.
А вось калі тэрмін вашага рублёвага дэпазіту складае менш за 1 год, альбо тэрмін валютнага дэпазіту - менш за 2 гады, з налічаных працэнтаў давядзецца заплаціць падаходны падатак па стаўцы 13%.
Важна разумець, што падатак не закранае асноўную суму ўкладу і распаўсюджваецца толькі на працэнты.
Прыклад разліку падатку па даход по ўкладзе
Дапусцім, вы зрабілі ўклад на 1000 беларускіх рублёў пад 10% гадавых н...
Калі вы разглядаеце банкаўскія прапановы па крэдытах, звярніце ўвагу на схемы пагашэння крэдытнай запазычанасці ...
Пры аднолькавых суме, працэнтнай стаўцы і тэрміне крэдыту агульная сума плацяжу па працэнтах можа адрознівацца ў залежнасці ад схемы пагашэння.
Дзве асноўныя схемы пагашэння крэдыту аннуітэтныя (фіксаваныя) або дыферэнцыраваныя плацяжы.
Ануітэт - гэта аднолькавы па суме штомесячны плацёж. Гэта значыць пры аннуітэтным плацяжы вы кожны месяц плаціце аднолькавую суму (асноўны доўг і працэнты) незалежна ад сумы запазычанасці.
Іншы спосаб пагашэння крэдыту - гэта дыферэнцыраваны плацёж (працэнт налічваецца на астатнюю суму асноўнага доўгу). Пры дыферэнцыраваных плацяжах ваша сума штомесячных выплат будзе памяншацца да к...
У некаторых выпадках беларусы, якія працуюць самі на сабе, могуць не рэгістравацца як індывідуальныя прадпрымальнікі і стаць плацельшчыкамі адзінага падатку. Дзякуючы гэтаму можна спрасціць бюракратычныя працэдуры, пазбегнуць дэкларавання даходаў, мінімізаваць падатковыя плацяжы і іншыя выдаткі.
Такі від дзейнасці называецца «самазанятасць», і ён вельмі зручны. Аднак даступна самазанятасць толькі тым грамадзянам, якія ажыццяўляюць вызначаныя віды дзейнасці. Па законе, працаваць на сябе без рэгістрацыі ІП можна, калі вы:
• самастойна рыхтуеце і прадаяце кулінарную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы
• падаяце паслугі ў сферы дызайну – гэта можа быць дызайн інтэр'ераў, графічны дызайн, дызайн адзення ці абутку, дызайн мэбл...
Коратка аб асноўных метадах фінансавых махляроў, а таксама пра тое, як своечасова распазнаць падман і захаваць свае грошы. У працэсе развіцця тэхналогій з'явіліся даступныя кожнаму спосабы плаціць за тавары і паслугі, не выходзячы з дому. Адпаведна, і злачынцы навучыліся красці дыстанцыйна. Ключ да іх поспеху - не толькі вынаходлівасць і тэхналагічная дасведчанасць, але і залішнія даверлівасць, нядбаласць або хцівасць ахвяры ашуканца.
Фінансавыя піраміды. Як распазнаць?
Сацыяльныя сеткі запоўненыя прапановамі прайсці курсы, трэнінгі, марафоны па фінансавай асвеце, стварыць крыніцы сталага даходу і разбагацець. У найлепшым выпадку можна патраціць не вельмі многа грошай на набыццё бескарысных ведаў. Аднак нярэдка за “паспяховымі інвеста...
Верагодна, многім з вас даводзілася прымаць фінансавыя рашэнні, пра якія вы потым шкадавалі.
Як навучыцца правільна прымаць рашэнні, якія датычацца нашых фінансаў? Што такое неразумныя траты? Як вы думаеце?
Можна сказаць, што неразумныя траты – гэта памылкі ў планаванні і размеркаванні грашовых сродкаў. У канчатковым выніку неразумныя траты прыводзяць да недахопу грошай, да даўгоў, да празмернай крэдытнай нагрузкі... Асноўнай прычынай неразумных тратаў, як правіла, з'яўляецца тое, што фінансавы лад жыцця чалавека не адпавядае яго сапраўдным жаданням. За кожнай пустой тратай хаваецца пэўная эмацыйная патрэба. Скажам, магчыма, што юнак, які купляе дарагую рэч, хоча такім чынам "выцерці нос" сябрам, а маладая дзяўчына, якая бярэ ў крэдыт...
Рызыка – гэта падзея, якая можа адбыцца з пэўнай доляй верагоднасці і ў выніку прывесці да негатыўных вынікаў. Фінансавая рызыка звязана з верагоднасцю ўзнікнення страт ўласных актываў або неатрымання планаваных даходаў. Навука пра тое, як абараніцца ад рызык – называецца кіраваннем рызыкамі, або рызыка-мэнэджментам.
Якія фінансавыя рызыкі існуюць?
Укладваючы свае зберажэнні ў якія-небудзь інструменты для атрымання прыбытку, можна сутыкнуцца з вялікай колькасцю фінансавых рызык. Самыя распаўсюджаныя з іх:
• Валютныя рызыкі
• Працэнтныя рызыкі
• Інфляцыйныя рызыкі
• Рызыкі ліквіднасці
• Рызыкі фінансавых пасярэднікаў
Раскажам пра кожную па парадку
1. Валютная рызыка – гэта рызыка страт з-за змен...
Не так даўно, каб адправіць ліст у суседні горад, трэба было пісаць на паперы ручкай і несці канверт на пошту, разлічваючы на некалькі дзён дастаўкі. Сёння, калі ёсць е-mail і мабільныя тэлефоны, не трэба нават уставаць з крэсла, проста націснуў кнопачку - і ліст праз пару секунд у адрасата, нават калі ён знаходзіцца за акіянам. Для здзяйснення плацяжоў хадзіць у банк сёння таксама не абавязкова. Навошта, калі ёсць інтэрнэт-банкінг, які дазваляе кіраваць сваімі грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на рахунку ў банку, не выходзячы з хаты, з любой кропкі зямнога шара, у любы час сутак.
Што такое інтэрнэт-банкінг
Інтэрнэт-банкінг – гэта адна з формаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, тэхналогія, якая дазваляе кліенту атрымаць...
Кожны ўладальнік аўтамабіля згодна з законам павінен аформіць для свайго «жалезнага каня» страхавы поліс АСГА, які страхуе грамадзянскую адказнасць кіроўцы перад іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Калі па віне кіроўцы адбудзецца ДТЗ – страты пацярпеламу боку будуць пакрыты страхавой кампаніяй.
Поліс АСГА з'яўляецца абавязковым дакументам для допуску аўтамабіля да дарожнага руху. Пры яго адсутнасці кіроўцу прыйдзецца заплаціць штраф.
Для афармлення АСГА трэба звярнуцца ў страхавую кампанію з наступнымі дакументамі:
Пашпарт уладальніка транспартнага сродку або іншы дакумент, які замяняе яго
Тэхнічны пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае права на валоданне транспартным сродкам
Дзякуючы АСГА ў некаторых выпадках можна афор...
Тэлефануюць з банка і просяць аплаціць доўг. А я ніякага крэдыту не браў.
Адразу скажам, што нельга нікому паведамляць па тэлефоне вашы персанальныя дадзеныя, інфармацыю аб вашых рахунках і банкаўскіх картках і ні ў якім разе не пералічваць грошы па паведамляемым вам па тэлефоне рэквізітам. Трэба дэталёва ва ўсім разабрацца. Для гэтага трэба звярнуцца непасрэдна ў офіс банка, каб азнаёміцца з дакументамі, на падставе якіх да вас прад'яўляюць патрабаванне аб вяртанні доўгу (гэта павінен быць крэдытны дагавор або дагавор паручыцельства).