Практычна ва ўсіх краінах банкі дзеляцца на цэнтральны банк і банкі, якія часта называюць камерцыйнымі. Цэнтральны банк у любой краіне займае асаблівае месца ў банкаўскай сістэме. Калі галоўная мэта любога камерцыйнага банка – гэта атрыманне прыбытку, то цэнтральны банк пераследуе зусім іншыя мэты, ён працуе выключна ў інтарэсах краіны.
У нашай краіне цэнтральным банкам з'яўляецца Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны банк мае выключнае права на выпуск грошай у абарачэнне (друк ба...
На працягу ўсяго жыцця перад кожным чалавекам часта ўстаюць такія пытанні: як назапасіць на важную пакупку, як захаваць і прымножыць свае асабістыя зберажэнні, як назапасіць на "чорны дзень", як рацыянальна стварыць "надзвычайны грашовы фонд"?
І ў гэтых пытанняў няма ні ўзроставага абмежавання, ні сацыяльнага. Грошы даюць магчымасць чалавеку купіць любы тавар. Таму ў людзей узнікае жаданне іх зберагаць. Вось асноўныя правілы зберажэння:
Старайцеся пазбягаць даўгоў.
Перад тым як браць ...
Рызыка – гэта падзея, якая можа адбыцца з пэўнай доляй верагоднасці і ў выніку прывесці да негатыўных вынікаў. Фінансавая рызыка звязана з верагоднасцю ўзнікнення страт ўласных актываў або неатрымання планаваных даходаў. Навука пра тое, як абараніцца ад рызык – называецца кіраваннем рызыкамі, або рызыка-мэнэджментам.
Якія фінансавыя рызыкі існуюць?
Укладваючы свае зберажэнні ў якія-небудзь інструменты для атрымання прыбытку, можна сутыкнуцца з вялікай колькасцю фінансавых рызык. Самыя расп...
Свет не стаіць на месцы, а рухаецца наперад з фантастычнай хуткасцю. Таму часам хуткасць зпаяўлення новых крэатыўных ідэй значна перавышае тыя магчымасці, у першую чаргу фінансавыя, якія існуюць у людзей, у галовах якіх гэтыя ідэі нарадзіліся.
Калі ў ініцыятараў недастаткова тых ці іншых рэсурсаў для рэалізацыі сваіх ідэй застаецца спадзявацца толькі на тое, што хто-небудзь гэтыя рэсурсы знойдзе і прадаставіць ім у карыстанне. Як правіла, такімі людзьмі выступаюць інвестары. Адной з своеасабл...
Мікрапрацэсарная банкаўская плацежная картка або смарт-карта – гэта плацежная карта, якая аснашчана спецыяльным чыпам. "Афіцыйная" назва гэтага чыпа – мікрапрацэсар стандарта EMV. Акрамя чыпа, плацежныя смарт-карты заўсёды маюць і магнітную паласу.
Чаму картка з чыпам лепшая, чым без чыпа?
• Скапіраваць інфармацыю з чыпа і падрабіць яе значна складаней, чым падрабіць магнітную паласу. Таму смарт-карты больш бяспечныя.
• Карта з мікрапрацэсарам здольна ўмясціць у разы больш інфармацыі, ч...
Падаткі – гэта абавязковыя плацяжы, якія фізічныя асобы і арганізацыі пералічваюць у бюджэт. За кошт гэтых сродкаў дзяржава можа выконваць свае асноўныя функцыі: забяспечваць сацыяльную падтрымку, фінансаваць адукацыю, ахову здароўя, правапарадак, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, будаўніцтва дарог і гэтак далей.
У гісторыі развіцця грамадства яшчэ ні адна дзяржава не змагла абысціся без падаткаў, паколькі для выканання сваіх абавязкаў перад грамадствам ёй патрабуецца вялікая сума грашовы...
Кожны ўладальнік аўтамабіля згодна з законам павінен аформіць для свайго «жалезнага каня» страхавы поліс АСГА, які страхуе грамадзянскую адказнасць кіроўцы перад іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Калі па віне кіроўцы адбудзецца ДТЗ – страты пацярпеламу боку будуць пакрыты страхавой кампаніяй.
Поліс АСГА з'яўляецца абавязковым дакументам для допуску аўтамабіля да дарожнага руху. Пры яго адсутнасці кіроўцу прыйдзецца заплаціць штраф.
Для афармлення АСГА трэба звярнуцца ў страхавую кампанію...
Што рабіць, калі я няправільна ўвёў тры разы пін-код?
У гэтым выпадку ваша картка аўтаматычна заблакуецца з мэтай прадухілення ашуканскіх дзеянняў. Для разблакіроўкі карткі Вам неабходна звярнуцца ў банк па тэлефоне на нумар, пазначаны на абароце карткі (нумары кругласутачнай кліенцкай падтрымкі). За разблакіроўку карткі, заблакаванай у выніку няправільна ўведзенага ПІН, можа ўзяцца плата ва ўстаноўленым Вашым банкам памеры. Будзьце гатовыя адказаць на наступныя пытанні: прозвішча, імя, імя па бацьку; ваш хатні адрас; хатні, службовы ці мабільны тэлефон; пашпартныя дадзеныя; калі і дзе картка выкарыстоўвалася Вамі ў апошні раз; сакрэтнае слова.