Дэнамінацыю ў народзе называюць "абразанне" нулёў. У выніку дэнамінацыі адбываецца змена наміналу грошай, што спрыяе спрашчэнню разлікаў і ўпарадкаванню грашовага абароту. Дэнамінацыя можа быць ўмоўнай: усе дамаўляюцца паміж сабой лічыць грошы так, быццам на іх няма гэтых лішніх нулёў (так, да прыкладу, было ў Беларусі ў 1994 годзе). Але часцей яна суправаджаецца выпускам у абарачэнне новых купюр.
Паўторымся, галоўная мэта дэнамінацыі – спрасціць разлікі, каб не апераваць пры іх занадта вялікімі і нязручнымі сумамі. Сам жа працэс не ўплывае на фактычную каштоўнасць грошай. Усе цэны і курсы валют памяншаюцца роўна на той жа каэфіцыент, што і намінал грошай. У сусветнай гісторыі дэнамінацыя часта станавілася следствам працяглага росту кошт...
Важнай умовай банкаўскага ўкладу з'яўляецца велічыня працэнтнай стаўкі. Працэнтная стаўка па банкаўскаму ўкладу адлюстроўваецца ў працэнтах гадавога даходу, незалежна ад сумы ўкладу.
Налічэнне працэнтаў можа ажыццяўляцца па формулах простага або складанага працэнта (капіталізацыя).
Просты працэнт – працэнт, якi налічваецца на суму ўкладу зыходзячы з тэрміну ўкладу з пэўнай перыядычнасцю, якая была вызначана у дагаворы банкаўскага ўкладу, без уліку раней налічаных на ўклад працэнтаў.
Сума грашовых сродкаў, якая належыць да выплаты ўкладчыку пры налічэнні простых працэнтаў па ўкладу разлічваецца па формуле:
∑% = Грошы + Грошы x Працэнт x Днi
100 x 365(6)
дзе грошы - сума грашовых сродкаў на рахунку ўкладу, прац...
КРЭДЫТНАЯ ГІСТОРЫЯ!
Сёння для таго, каб азнаёміцца са сваёй крэдытнай гісторыяй не абавязкова ісці ў Нацыянальны банк. Зрабіць гэта можна праз інтэрнэт! Якія звесткі ўтрымлівае ваша крэдытная гісторыя, навошта яе ведаць, як гэта зрабіць і ці можна яе змяніць?! Даведаемся адказы на гэтыя важныя пытанні.
Што такое крэдытная гісторыя?
Крэдытнай гісторыяй называюцца звесткі аб тым, як канкрэтны чалавек ці арганізацыя выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы па здзелках крэдытнага характару і дагаворах забеспячэння (крэдыт, авердрафт, пазыку, даручальніцтва, гарантыя, заклад). Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. Крэдытная гісторыя фарміруецца са звестак, якія банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавы...
Падаткі ў Беларусі бяруцца з фізічных і юрыдычных асоб і пералічваюцца ў рэспубліканскі ці мясцовыя бюджэты. Сярод асноўных відаў падаткаў можна вызначыць наступныя:
Падатак на дабаўленую вартасць (ПДВ). Плацельшчыкамі гэтага падатку з'яўляюцца юрыдычныя асобы – менавіта яны робяць пералічэнне ў бюджэт, аднак ПДВ уключаецца ў кошт тавараў і паслуг, таму на практыцы ПДВ тычыцца і фізічных асоб. Стаўка ПДВ у Беларусі складае 20%, аднак існуе шэраг тавараў і паслуг, для якіх прадугледжаны iльготы: падатковая стаўка можа быць паніжана альбо адсутнічаць наогул. Падатак на дабаўленую вартасць – найважнейшая крыніца падатковых даходаў дзяржавы, за кошт яго, як правіла, фарміруецца прыкладна трэць ўсіх падатковых паступленняў. ПДВ паступае як у ...
Коратка аб асноўных метадах фінансавых махляроў, а таксама пра тое, як своечасова распазнаць падман і захаваць свае грошы. У працэсе развіцця тэхналогій з'явіліся даступныя кожнаму спосабы плаціць за тавары і паслугі, не выходзячы з дому. Адпаведна, і злачынцы навучыліся красці дыстанцыйна. Ключ да іх поспеху - не толькі вынаходлівасць і тэхналагічная дасведчанасць, але і залішнія даверлівасць, нядбаласць або хцівасць ахвяры ашуканца.
Фінансавыя піраміды. Як распазнаць?
Сацыяльныя сеткі запоўненыя прапановамі прайсці курсы, трэнінгі, марафоны па фінансавай асвеце, стварыць крыніцы сталага даходу і разбагацець. У найлепшым выпадку можна патраціць не вельмі многа грошай на набыццё бескарысных ведаў. Аднак нярэдка за “паспяховымі інвеста...
Верагодна, многім з вас даводзілася прымаць фінансавыя рашэнні, пра якія вы потым шкадавалі.
Як навучыцца правільна прымаць рашэнні, якія датычацца нашых фінансаў? Што такое неразумныя траты? Як вы думаеце?
Можна сказаць, што неразумныя траты – гэта памылкі ў планаванні і размеркаванні грашовых сродкаў. У канчатковым выніку неразумныя траты прыводзяць да недахопу грошай, да даўгоў, да празмернай крэдытнай нагрузкі... Асноўнай прычынай неразумных тратаў, як правіла, з'яўляецца тое, што фінансавы лад жыцця чалавека не адпавядае яго сапраўдным жаданням. За кожнай пустой тратай хаваецца пэўная эмацыйная патрэба. Скажам, магчыма, што юнак, які купляе дарагую рэч, хоча такім чынам "выцерці нос" сябрам, а маладая дзяўчына, якая бярэ ў крэдыт...
Купля каштоўных папер – гэта яшчэ адзін спосаб захаваць і павялічыць свае зберажэнні, гэтак жа як, напрыклад, банкаўскі ўклад.
Пад агульнай назвай каштоўныя паперы маюць на ўвазе звычайна акцыі і аблігацыі, хоць ёсць і больш складаныя прылады для прафесіяналаў. Вядома, інвеставанне ў каштоўныя паперы – гэта цэлая навука. І патрабуе навучання.
Акцыя – гэта каштоўная папера, якая дае права яе ўладальніку ўдзельнічаць у кіраванні кампаніяй, а таксама магчымасць атрымліваць частку прыбытку кампаніі.
Акцыя – папера, якая сведчыць долю інвестара ў капітале кампаніі. Купляючы акцыю таго ці іншага прадпрыемства, вы становіцеся адным з яго акцыянераў. Частку прыбытку, якую атрымлівае ўладальнік акцый, называюць дывідэндамі. Пры інвесціраван...
Сёння кожны ўладальнік смартфона з доступам у інтэрнэт фактычна трымае ў руках цэлае банкаўскае аддзяленне. Дзякуючы мабільнаму банкінгу з дапамогай тэлефона можна здзяйсняць практычна любыя банкаўскія аперацыі не толькі без візіту ў аддзяленне, але і без доступу да персанальнага кампутара.
Што такое мабільны банкінг
Мабільны банкінг – гэта тэхналогія, якая дазваляе кліенту атрымаць доступ да ўсіх яго банкаўскіх рахункаў і кіраваць імі самастойна з дапамогай адмысловага прыкладання, якое ўсталёўваецца на смартфон або планшэт. Па сутнасці, гэта адна з форм інтэрнэт-банкінгу, адаптаваная для мабільных прылад. Паслуга прадастаўляецца банкамі бясплатна.
Перавагі мабільнага банкінгу
Мабільны банкінг валодае тымі ж перавагамі, што і і...
Кожны ўладальнік аўтамабіля згодна з законам павінен аформіць для свайго «жалезнага каня» страхавы поліс АСГА, які страхуе грамадзянскую адказнасць кіроўцы перад іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Калі па віне кіроўцы адбудзецца ДТЗ – страты пацярпеламу боку будуць пакрыты страхавой кампаніяй.
Поліс АСГА з'яўляецца абавязковым дакументам для допуску аўтамабіля да дарожнага руху. Пры яго адсутнасці кіроўцу прыйдзецца заплаціць штраф.
Для афармлення АСГА трэба звярнуцца ў страхавую кампанію з наступнымі дакументамі:
Пашпарт уладальніка транспартнага сродку або іншы дакумент, які замяняе яго
Тэхнічны пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае права на валоданне транспартным сродкам
Дзякуючы АСГА ў некаторых выпадках можна афор...
Я страціла свой экзэмпляр дамовы з банкам. Чым мне гэта пагражае і што рабіць?
Звярніцеся ў офіс банка, дзе заключалі дамову. Копія дамовы можа быць прадастаўлена бясплатна або за вызначаную плату. Страта асабістага экзэмпляра дамовы не цягне ніякіх зменаў у абавязках паміж вамі і банкам.