Важнай умовай банкаўскага ўкладу з'яўляецца велічыня працэнтнай стаўкі. Працэнтная стаўка па банкаўскаму ўкладу адлюстроўваецца ў працэнтах гадавога даходу, незалежна ад сумы ўкладу.

Налічэнне працэнтаў можа ажыццяўляцца па формулах простага або складанага працэнта (капіталізацыя).

Просты працэнт – працэнт, якi налічваецца на суму ўкладу зыходзячы з тэрміну ўкладу з пэўнай перыядычнасцю, якая была вызначана у дагаворы банкаўскага ўкладу, без уліку раней налічаных на ўклад працэнтаў.

Сума грашовых сродкаў, якая належыць да выплаты ўкладчыку пры налічэнні простых працэнтаў па ўкладу разлічваецца па формуле:

∑% = Грошы +  Грошы x Працэнт x Днi

             100 x 365(6)

дзе грошы - сума грашовых сродкаў на рахунку ўкладу, працэнт - гадавая працэнтная стаўка, дні - колькасць дзён, за якія налічваецца працэнт.

Такiм чынам, калі Вы афармляеце дэпазіт на 12 месяцаў пад 30% гадавых і кладзеце на рахунак 5 000 000 беларускіх рублёў, то сума грашовых сродкаў, якая належыць да вяртання пасля заканчэння тэрміну ўкладу, у выпадку калі дэпазіт не прадугледжвае капіталізацыі, складзе:

 ∑% = 5 000 000 + 5 000 000x30x 365     = 6 500 000

  100 x 365(6)

Складаны працэнт (капіталізацыя) - працэнт, якi налічваюцца на суму ўкладу і суму раней налічаных па ўкладу працэнтаў з улікам тэрміну ўкладу з пэўнай перыядычнасцю, якая была вызначана дагаворам банкаўскага ўкладу.

Наяўнасць дадзенай умовы ў дагаворы азначае, што налічаныя працэнты будуць аўтаматычна (штомесяц, штогод), без Вашага ўдзелу, дададзены да асноўнай сумы ўкладу і таксама будуць прыносіць прыбытак.

Сума грашовых сродкаў, якая належыць да вяртання ўкладчыку па заканчэнні тэрміну ўкладу пры налічэнні складаных працэнтаў разлічваецца па формуле:

∑% = Грошы x  (    1 + Працэнт x Днi     )  n

  100 x 365(6)

дзе n - колькасць перыядаў, за якія на працягу тэрміну ўкладу налічваюцца працэнты.

Напрыклад, сума ўкладу 5 000 000 беларускіх рублёў, тэрмін ўкладу 12 месяцаў, налічэнне працэнтаў па стаўцы 30% гадавых з штоквартальнай капіталізацыяй, n = 4 таму што за тэрмін ўкладу працэнты будуць налічаны 4 разы. Дапусцiм, што ў квартале 91 дзень.

У гэтым выпадку сума грашовых сродкаў, якая належыць да вяртання ўкладчыку па заканчэнні тэрміну ўкладу (яна складаецца з сумы ўкладу з працэнтамі) складзе:

∑% = 5 000 000 x   (  1 +     30 x 91         ) n  = 6 672 242

100 x 365(6)

Такім чынам, сума грашовых сродкаў, якiя належаць да вяртання ўкладчыку па заканчэнні тэрміну ўкладу з штоквартальнай капіталізацыяй працэнтаў (у другім выпадку) больш на 172 242 беларускіх рубля.