Будзь заўсёды ў тэме
Зразумела, фінансавыя магчымасці ва ўсіх розныя, але ёсць некалькі простых правіл, выкананне якіх вам дапаможа. Па-першае, лічыце даходы і расходы не толькі на сябе, але і на вашу сям'ю або фінансава залежных ад вас людзей (дзеці, састарэлыя бацькі). Па-другое, цвяроза ацаніце развіццё сваёй кар'еры і сітуацыю, у якой знаходзіцца ваш працадаўца. Па-трэцяе, успомніце, ці былі вы паручыцелем па крэдытах іншых людзей. Калі яны адмовяцца плаціць, іх праблемы стануць вашымі. Па-чацвёртае, паколькі крэдыты бяруць на некалькі гадоў, прыкіньце, якія буйныя выдаткі вас чакаюць (нараджэнне дзяцей, аплата вучобы). Памятаеце таксама, што калі плацяжы перавысяць палову вашага гадавога даходу, то рызыка браць крэдыт вялікая.
Інвестыцыі — грашовыя сродкі, каштоўныя паперы, iншая маёмасць (матэрыяльныя або нематэрыяльныя актывы), якія ўкладваюцца ў аб'екты прадпрымальніцкай ці іншай дзейнасці ў мэтах атрымання прыбытку або дасягненні іншага карыснага эфекту ў будучым.
Дыферэнцыраваныя плацяжы — спосаб пагашэння крэдыту з памяншэннем сумы плацяжу на працягу тэрміну крэдытавання. Плацяжы ўключаюць роўныя долі асноўнага доўгу і працэнты, налічаныя на фактычны астатак запазычанасці. Гэта значыць сума штомесячных выплат будзе памяншацца да канца тэрміну крэдыту, паколькі працэнты налічваюцца на астатнюю суму запазычанасці.
Даведайся, на што ты здольны
У нашай краіне цэнтральным банкам і дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Нацыянальны банк. Ці ведаеце вы, чым ён займаецца?