Будзь заўсёды ў тэме
Растэрміноўка - гэта спосаб аплаты тавараў або паслуг, пры якім плацёж ажыццяўляецца па частках без павелічэння кошту тавару або паслугі. Гэта значыць, калі канапа каштуе ў краме 1000 рублёў, то менавіта гэтую суму пакупнік і плаціць на працягу некаторага часу. Растэрміноўку прадастаўляюць гандлёвыя арганізацыі або вытворцы тавараў і паслуг. Крэдыт - карыстанне грашыма на ўмовах тэрміновасці, платнасці і зваротнасці. Нярэдка гандлёвыя цэнтры крэдыт «маскіруюць» пад растэрміноўку. Да прыкладу, прадаўцы сучасных гаджэтаў - мабільных тэлефонаў, лічбавых фотаапаратаў, камп'ютараў. Адначасова аплачваючы поўны кошт пакупкі, чалавек плаціць, дапусцім, 870 рублёў, а нібыта ў растэрміноўку - 1 000 рублёў, гэта значыць на 130 рублёў больш.
Брокер — гэта фінансавы пасярэднік паміж інвестарам і эмітэнтам, прафесійны ўдзельнік рынку, які здзяйсняе здзелкі з каштоўнымі паперамі для інвестара.
Рэверс — адваротны бок манеты. Вызначаецца як супрацьлеглая аверсу, часта змяшчае намінал манеты.
Даведайся, на што ты здольны
Некаторыя людзі мараць пра машыну, ровар, планшэт або пра іншыя рэчы. Але, на жаль, часта гэтыя жаданні так і застаюцца ў марах і не ўвасабляюцца ў жыццё. Прычына - адсутнасць фінансавага плана.