Будзь заўсёды ў тэме
Растэрміноўка - гэта спосаб аплаты тавараў або паслуг, пры якім плацёж ажыццяўляецца па частках без павелічэння кошту тавару або паслугі. Гэта значыць, калі канапа каштуе ў краме 1000 рублёў, то менавіта гэтую суму пакупнік і плаціць на працягу некаторага часу. Растэрміноўку прадастаўляюць гандлёвыя арганізацыі або вытворцы тавараў і паслуг. Крэдыт - карыстанне грашыма на ўмовах тэрміновасці, платнасці і зваротнасці. Нярэдка гандлёвыя цэнтры крэдыт «маскіруюць» пад растэрміноўку. Да прыкладу, прадаўцы сучасных гаджэтаў - мабільных тэлефонаў, лічбавых фотаапаратаў, камп'ютараў. Адначасова аплачваючы поўны кошт пакупкі, чалавек плаціць, дапусцім, 870 рублёў, а нібыта ў растэрміноўку - 1 000 рублёў, гэта значыць на 130 рублёў больш.
Фінансавая піраміда — злачынская схема, пры якой сістэма атрымання прыбытку новымі членамі забяспечваецца за кошт пастаяннага прыцягнення грашовых сродкаў новых удзельнікаў. Даход першым удзельнікам піраміды выплачваецца за кошт грошай наступных удзельнікаў.
Аверс — вонкавы, галоўны бок манеты. Вызначаецца па наяўнасці на ім дзяржаўнага герба, эмблемы, назвы краіны ці выявы манарха.
Даведайся, на што ты здольны
Лічбавы банкінг актыўна развіваецца, з'яўляюцца новыя спосабы аплаты. АРІП і МСІ, QR-код і біяметрыя – што вы ведаеце пра гэта?