У ліпені 1990 года Вярхоўным Саветам Беларускай ССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце.
У пачатковым перыядзе пасля абвяшчэння незалежнасці ў Рэспубліцы Беларусь былі ў абарачэнні грашовыя знакі Дзяржбанка СССР, а затым і Цэнтральнага банка Расіі. Па рашэнні урадаў Рэспублікі Беларусь у маі 1992 года на тэрыторыі Беларусі былі ўведзены ў абарачэнне разліковыя білеты для банка Рэспублікі Беларусь наступных вартасцей: 50 капеек, 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 рублёў. У далейшым былі ўведзены разліковыя білеты вартасцю 200 і 500 (1992 г.), 1000 (1993 г.), 5000 і 20000 (1994), 50000 (1995 год), 100000 (1996 г.),, 500000 (1998 г .), 1000000 і 5000000 (1999 г.) рублёў.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 201...
Важнай умовай банкаўскага ўкладу з'яўляецца велічыня працэнтнай стаўкі. Працэнтная стаўка па банкаўскаму ўкладу адлюстроўваецца ў працэнтах гадавога даходу, незалежна ад сумы ўкладу.
Налічэнне працэнтаў можа ажыццяўляцца па формулах простага або складанага працэнта (капіталізацыя).
Просты працэнт – працэнт, якi налічваецца на суму ўкладу зыходзячы з тэрміну ўкладу з пэўнай перыядычнасцю, якая была вызначана у дагаворы банкаўскага ўкладу, без уліку раней налічаных на ўклад працэнтаў.
Сума грашовых сродкаў, якая належыць да выплаты ўкладчыку пры налічэнні простых працэнтаў па ўкладу разлічваецца па формуле:
∑% = Грошы + Грошы x Працэнт x Днi
100 x 365(6)
дзе грошы - сума грашовых сродкаў на рахунку ўкладу, прац...
КРЭДЫТНАЯ ГІСТОРЫЯ!
Сёння для таго, каб азнаёміцца са сваёй крэдытнай гісторыяй не абавязкова ісці ў Нацыянальны банк. Зрабіць гэта можна праз інтэрнэт! Якія звесткі ўтрымлівае ваша крэдытная гісторыя, навошта яе ведаць, як гэта зрабіць і ці можна яе змяніць?! Даведаемся адказы на гэтыя важныя пытанні.
Што такое крэдытная гісторыя?
Крэдытнай гісторыяй называюцца звесткі аб тым, як канкрэтны чалавек ці арганізацыя выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы па здзелках крэдытнага характару і дагаворах забеспячэння (крэдыт, авердрафт, пазыку, даручальніцтва, гарантыя, заклад). Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. Крэдытная гісторыя фарміруецца са звестак, якія банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавы...
Падаткі – гэта абавязковыя плацяжы, якія фізічныя асобы і арганізацыі пералічваюць у бюджэт. За кошт гэтых сродкаў дзяржава можа выконваць свае асноўныя функцыі: забяспечваць сацыяльную падтрымку, фінансаваць адукацыю, ахову здароўя, правапарадак, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, будаўніцтва дарог і гэтак далей.
У гісторыі развіцця грамадства яшчэ ні адна дзяржава не змагла абысціся без падаткаў, паколькі для выканання сваіх абавязкаў перад грамадствам ёй патрабуецца вялікая сума грашовых сродкаў.
Зыходзячы з гэтага, памер падатковых ставак можа вызначацца сумай расходаў дзяржавы на выкананне мінімуму яго функцый: у краінах з бясплатнай для грамадзян медыцынай, адукацыяй, маштабнай сацпадтрымкай падаткі могуць быць вышэй, у іншых...
З развіццём інтэрнэт-тэхналогій махлярства ў сеціве стала больш складаным і вытанчаным. Злачынцы ўвесь час распрацоўваюць новыя метады падману, каб абыйсці сістэмы бяспекі і атрымаць доступ да чужых асабістых даных, фінансавых рэсурсаў або канфідэнцыйнай інфармацыі. У гэтым артыкуле мы распавядзем пра некалькі сучасных спосабаў махлярства ў сеціве, каб перасцерагчы вас ад магчымых праблем. Як кажуць у народзе: пільнасць ніколі не бывае марнай.
Фэйкавыя дадаткі банкаў
У Беларусі з’явілася новая схема анлайн-махлярства, звязаная з фэйкавымі банкаўскімі дадаткамі. Кіберзлачынцы звяртаюцца да замаскіраваных праграм выдаленага доступу пад выглядам легітымных банкаўскіх дадаткаў і распаўсюджваюць іх праз месэнджэры, выдаючы сябе за супрацоў...
Верагодна, многім з вас даводзілася прымаць фінансавыя рашэнні, пра якія вы потым шкадавалі.
Як навучыцца правільна прымаць рашэнні, якія датычацца нашых фінансаў? Што такое неразумныя траты? Як вы думаеце?
Можна сказаць, што неразумныя траты – гэта памылкі ў планаванні і размеркаванні грашовых сродкаў. У канчатковым выніку неразумныя траты прыводзяць да недахопу грошай, да даўгоў, да празмернай крэдытнай нагрузкі... Асноўнай прычынай неразумных тратаў, як правіла, з'яўляецца тое, што фінансавы лад жыцця чалавека не адпавядае яго сапраўдным жаданням. За кожнай пустой тратай хаваецца пэўная эмацыйная патрэба. Скажам, магчыма, што юнак, які купляе дарагую рэч, хоча такім чынам "выцерці нос" сябрам, а маладая дзяўчына, якая бярэ ў крэдыт...
Рызыка – гэта падзея, якая можа адбыцца з пэўнай доляй верагоднасці і ў выніку прывесці да негатыўных вынікаў. Фінансавая рызыка звязана з верагоднасцю ўзнікнення страт ўласных актываў або неатрымання планаваных даходаў. Навука пра тое, як абараніцца ад рызык – называецца кіраваннем рызыкамі, або рызыка-мэнэджментам.
Якія фінансавыя рызыкі існуюць?
Укладваючы свае зберажэнні ў якія-небудзь інструменты для атрымання прыбытку, можна сутыкнуцца з вялікай колькасцю фінансавых рызык. Самыя распаўсюджаныя з іх:
• Валютныя рызыкі
• Працэнтныя рызыкі
• Інфляцыйныя рызыкі
• Рызыкі ліквіднасці
• Рызыкі фінансавых пасярэднікаў
Раскажам пра кожную па парадку
1. Валютная рызыка – гэта рызыка страт з-за змен...
Мікрапрацэсарная банкаўская плацежная картка або смарт-карта – гэта плацежная карта, якая аснашчана спецыяльным чыпам. "Афіцыйная" назва гэтага чыпа – мікрапрацэсар стандарта EMV. Акрамя чыпа, плацежныя смарт-карты заўсёды маюць і магнітную паласу.
Чаму картка з чыпам лепшая, чым без чыпа?
• Скапіраваць інфармацыю з чыпа і падрабіць яе значна складаней, чым падрабіць магнітную паласу. Таму смарт-карты больш бяспечныя.
• Карта з мікрапрацэсарам здольна ўмясціць у разы больш інфармацыі, чым звычайная карта з магнітнай паласой. Такім чынам, карта з чыпам, акрамя функцыі "кашалька", мае магчымасць накапіць бонусы, можа служыць праязным, пропускам на працу і гэтак далей.
У Беларусі з лета 2015 года ўсе банкі абавязаны эмітаваць карты...
Асноўным прадметам зваротаў па страхавых паслугах з'яўляецца нязгода грамадзян з памерам страхавой выплаты або з адмовай страхавой арганізацыі ў выплаце страхавой кампенсацыі.
Пры разглядзе дадзеных зваротаў, у большасці выпадкаў, высвятляецца, што спрэчкі ўзнікаюць, у асноўным, з-за недастатковага азнаямлення страхавальнікамі з умовамі Правіл добраахвотнага страхавання, у адпаведнасці з якімі былі заключаны дагаворы страхавання.
Таму кожнаму страхавальніку было б вельмі карысна ведаць асноўныя страхавыя прынцыпы і правілы пры заключэнні любога дагавора страхавання, каб выключыць у далейшым складаныя і непрыемныя моманты, звязаныя з надыходам страхавога выпадку і наступнымі выплатамі страхавой кампаніяй.
Разгледзім найбольш важныя ...
Што можна параіць чалавеку пры выбары таго ці іншага ўклада (дэпазіта) для размяшчэння грашовых сродкаў у банку?
Можна параіць разглядаць умовы прапанаваных укладаў з улікам сваіх чаканняў і звяртаць увагу не толькі на ўзровень працэнтнага даходу, але і на іншыя ўмовы. Напрыклад, калі для патэнцыйнага ўкладчыка прыярытэтам з'яўляецца магчымасць датэрміновага зняцця дэпазіту пры мінімальнай страце даходнасці, то варта звярнуць увагу на наяўнасць менавіта такой умовы, а таксама на мінімальны час захоўвання грашовых сродкаў ва ўкладзе, якое забяспечвае захаванне прыбытковасці. Калі ж найбольш важнай умовай з'яўляецца максімальная даходнасць і грашовыя сродкі ў бліжэйшы час ўкладчыку, хутчэй за ўсё, не спатрэбяцца, то арыенцірам можа выступаць даходнасць па ўкладзе і спосаб налічэння працэнтаў (такое ўмова, як капіталізацыя працэнтаў забяспечвае большую прыбытковасць укладу). Акрамя таго, звярніце асаблівую ўвагу, ці з'яўляецца працэнтная стаўка па ўкладзе фіксаванай ці пераменнай.