Інфляцыя – гэта павышэнне агульнага ўзроўню цэн на тавары і паслугі. Калі адной сумы грошай з часам хапае на ўсё меншую колькасць пакупак.
Афіцыйную інфляцыю ў нашай краіне лічыць дзяржаўная служба па зборы статыстычнай інфармацыі – Белстат. Параўноўваючы бягучыя цэны з мінулымі, Белстат разлічвае тэмпы іх прыросту і так вызначае працэнт інфляцыі.
Гэты паказчык разлічваецца асобна для розных катэгорый тавараў і паслуг і розных рэгіёнаў. Статыстыку аб цэнах збіраюць у 31 горадзе нашай краіны. Гэта Мінск, абласныя цэнтры, а таксама малыя і сярэднія гарады па ўсёй Беларусі. У кожным з іх вызначаецца некалькі розных гандлёвых аб'ектаў, за цэнамі якіх будуць назіраць. Пасля збору і падліку статыстыкі для кожнага горада і кожнай катэгорыі т...
Банкаўскі ўклад - гэта не толькі спосаб захаваць грошы, але і крыніца дадатковага даходу. І ў некаторых выпадках з такога даходу трэба плаціць падаткі.
Калі размясціць уклад у беларускіх рублях на тэрмін больш за 1 год, а ўклад у замежнай валюце на тэрмін больш за 2 гады, то падаходным падаткам сума працэнтаў не абкладаецца.
А вось калі тэрмін вашага рублёвага дэпазіту складае менш за 1 год, альбо тэрмін валютнага дэпазіту - менш за 2 гады, з налічаных працэнтаў давядзецца заплаціць падаходны падатак па стаўцы 13%.
Важна разумець, што падатак не закранае асноўную суму ўкладу і распаўсюджваецца толькі на працэнты.
Прыклад разліку падатку па даход по ўкладзе
Дапусцім, вы зрабілі ўклад на 1000 беларускіх рублёў пад 10% гадавых н...
Свет не стаіць на месцы, а рухаецца наперад з фантастычнай хуткасцю. Таму часам хуткасць зпаяўлення новых крэатыўных ідэй значна перавышае тыя магчымасці, у першую чаргу фінансавыя, якія існуюць у людзей, у галовах якіх гэтыя ідэі нарадзіліся.
Калі ў ініцыятараў недастаткова тых ці іншых рэсурсаў для рэалізацыі сваіх ідэй застаецца спадзявацца толькі на тое, што хто-небудзь гэтыя рэсурсы знойдзе і прадаставіць ім у карыстанне. Як правіла, такімі людзьмі выступаюць інвестары. Адной з своеасаблівых формаў фінансавай падтрымкі арыгінальных ідэй і праектаў, таксама адной з формаў інвеставання і з'яўляецца краудфандзінг. Па сваёй сутнасці краудфандзінг з'яўляецца формай сумеснага фінансавання той ці іншай ініцыятывы вялікай колькасцю параўнал...
Падаткі – гэта абавязковыя плацяжы, якія фізічныя асобы і арганізацыі пералічваюць у бюджэт. За кошт гэтых сродкаў дзяржава можа выконваць свае асноўныя функцыі: забяспечваць сацыяльную падтрымку, фінансаваць адукацыю, ахову здароўя, правапарадак, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, будаўніцтва дарог і гэтак далей.
У гісторыі развіцця грамадства яшчэ ні адна дзяржава не змагла абысціся без падаткаў, паколькі для выканання сваіх абавязкаў перад грамадствам ёй патрабуецца вялікая сума грашовых сродкаў.
Зыходзячы з гэтага, памер падатковых ставак можа вызначацца сумай расходаў дзяржавы на выкананне мінімуму яго функцый: у краінах з бясплатнай для грамадзян медыцынай, адукацыяй, маштабнай сацпадтрымкай падаткі могуць быць вышэй, у іншых...
Коратка аб асноўных метадах фінансавых махляроў, а таксама пра тое, як своечасова распазнаць падман і захаваць свае грошы. У працэсе развіцця тэхналогій з'явіліся даступныя кожнаму спосабы плаціць за тавары і паслугі, не выходзячы з дому. Адпаведна, і злачынцы навучыліся красці дыстанцыйна. Ключ да іх поспеху - не толькі вынаходлівасць і тэхналагічная дасведчанасць, але і залішнія даверлівасць, нядбаласць або хцівасць ахвяры ашуканца.
Фінансавыя піраміды. Як распазнаць?
Сацыяльныя сеткі запоўненыя прапановамі прайсці курсы, трэнінгі, марафоны па фінансавай асвеце, стварыць крыніцы сталага даходу і разбагацець. У найлепшым выпадку можна патраціць не вельмі многа грошай на набыццё бескарысных ведаў. Аднак нярэдка за “паспяховымі інвеста...
Давайце пагаворым аб фінансавым дабрабыце і рэалізацыі сваёй уласнай фінансавай свабоды. Давайце паспрабуем разабрацца, што такое фінансавая свабода і што варта рабіць, каб умець правільна распараджацца сваімі фінансамі.
Фінансавая свабода - гэта дастатковая колькасць грошай, якая дазволіць чалавеку рэалізоўваць свае імкнення і жаданні, адчуваць сябе ўпэўнена і лёгка ў жыцці. Што трэба зрабіць на шляху да фінансавай свабоды?
Прыняць на сябе адказнасць за сваё жыццё. Ва ўсім, што адбываецца з намі ў жыцці, трэба шукаць прычыны толькі ў сабе. Кіруйце сваім жыццём самі, гэта ВАША жыццё, а не чужое! У КОЖНАГА чалавека ёсць усе шанцы стаць заможным. Вырашыце, якія крокі неабходна зрабіць для паляпшэння сваёй фінансавай сітуацыі.
Стаўце ...
Купля каштоўных папер – гэта яшчэ адзін спосаб захаваць і павялічыць свае зберажэнні, гэтак жа як, напрыклад, банкаўскі ўклад.
Пад агульнай назвай каштоўныя паперы маюць на ўвазе звычайна акцыі і аблігацыі, хоць ёсць і больш складаныя прылады для прафесіяналаў. Вядома, інвеставанне ў каштоўныя паперы – гэта цэлая навука. І патрабуе навучання.
Акцыя – гэта каштоўная папера, якая дае права яе ўладальніку ўдзельнічаць у кіраванні кампаніяй, а таксама магчымасць атрымліваць частку прыбытку кампаніі.
Акцыя – папера, якая сведчыць долю інвестара ў капітале кампаніі. Купляючы акцыю таго ці іншага прадпрыемства, вы становіцеся адным з яго акцыянераў. Частку прыбытку, якую атрымлівае ўладальнік акцый, называюць дывідэндамі. Пры інвесціраван...
Не так даўно, каб адправіць ліст у суседні горад, трэба было пісаць на паперы ручкай і несці канверт на пошту, разлічваючы на некалькі дзён дастаўкі. Сёння, калі ёсць е-mail і мабільныя тэлефоны, не трэба нават уставаць з крэсла, проста націснуў кнопачку - і ліст праз пару секунд у адрасата, нават калі ён знаходзіцца за акіянам. Для здзяйснення плацяжоў хадзіць у банк сёння таксама не абавязкова. Навошта, калі ёсць інтэрнэт-банкінг, які дазваляе кіраваць сваімі грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на рахунку ў банку, не выходзячы з хаты, з любой кропкі зямнога шара, у любы час сутак.
Што такое інтэрнэт-банкінг
Інтэрнэт-банкінг – гэта адна з формаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, тэхналогія, якая дазваляе кліенту атрымаць...
Асноўным прадметам зваротаў па страхавых паслугах з'яўляецца нязгода грамадзян з памерам страхавой выплаты або з адмовай страхавой арганізацыі ў выплаце страхавой кампенсацыі.
Пры разглядзе дадзеных зваротаў, у большасці выпадкаў, высвятляецца, што спрэчкі ўзнікаюць, у асноўным, з-за недастатковага азнаямлення страхавальнікамі з умовамі Правіл добраахвотнага страхавання, у адпаведнасці з якімі былі заключаны дагаворы страхавання.
Таму кожнаму страхавальніку было б вельмі карысна ведаць асноўныя страхавыя прынцыпы і правілы пры заключэнні любога дагавора страхавання, каб выключыць у далейшым складаныя і непрыемныя моманты, звязаныя з надыходам страхавога выпадку і наступнымі выплатамі страхавой кампаніяй.
Разгледзім найбольш важныя ...
На якія асноўныя моманты крэдытаатрымальніку варта звярнуць увагу пры вывучэнні крэдытнага дагавора?
У крэдытным дагаворы найбольш важнымі момантамі, на якія неабходна звярнуць асаблівую ўвагу з'яўляюцца: сума крэдыту; тэрміны прадастаўлення крэдыту; працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам; тэрмін вяртання крэдыту і выплаты працэнтаў па ім; форма забеспячэння выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па вяртанні крэдыту і працэнтаў па ім.