Будзь заўсёды ў тэме
Растэрміноўка - гэта спосаб аплаты тавараў або паслуг, пры якім плацёж ажыццяўляецца па частках без павелічэння кошту тавару або паслугі. Гэта значыць, калі канапа каштуе ў краме 1000 рублёў, то менавіта гэтую суму пакупнік і плаціць на працягу некаторага часу. Растэрміноўку прадастаўляюць гандлёвыя арганізацыі або вытворцы тавараў і паслуг. Крэдыт - карыстанне грашыма на ўмовах тэрміновасці, платнасці і зваротнасці. Нярэдка гандлёвыя цэнтры крэдыт «маскіруюць» пад растэрміноўку. Да прыкладу, прадаўцы сучасных гаджэтаў - мабільных тэлефонаў, лічбавых фотаапаратаў, камп'ютараў. Адначасова аплачваючы поўны кошт пакупкі, чалавек плаціць, дапусцім, 870 рублёў, а нібыта ў растэрміноўку - 1 000 рублёў, гэта значыць на 130 рублёў больш.
Тэхналогія 3-D Secure — гэта сістэма дадатковага пацвярджэння аперацый, якія здзяйсняюцца трымальнікамі банкаўскіх плацежных карт у сетцы інтэрнэт, з мэтай павышэння бяспекі плацяжоў.
Пін-код — (з англ. Personal identification number перакладаецца як персанальны ідэнтыфікацыйны нумар) - гэта пароль, які дае доступ да аперацый з банкаўскай плацежнай карткай. Ён, як правіла, складаецца з 4-х лічбаў.
Даведайся, на што ты здольны
Ваш аўтамабіль застрахаваны? А Ваша кватэра? Страхаванне можа быць і добраахвотным, і абавязковым. Што такое страхавы выпадак? А хто ажыццяўляе нагляд за страхавой дзейнасцю? Даведаемся адказы на гэтыя пытанні.