Як толькі грошы сталі выкарыстоўвацца як неад'емны элемент таварнага абмену, з'явіліся людзі, якія пачалі вырабляць фальшывыя купюры і манеты. Самыя старыя выяўленыя фальшыўкі – гэта копія срэбнай манеты VI ст. да н.э. з грэцкага вострава Эгіна. Ва ўсе часы фальшываманетчыкі падвяргаліся неміласэрным ганенням, разнастайным пакаранням. У Старажытным Рыме злачынцаў спальвалі або кідалі львам, у Англіі ім адсякалі правую руку. Першымі мерамі барацьбы з вырабам фальшывак была праверка масы манет і ўтрымання ў іх долі каштоўных металаў.
У нашай краіне друкаваць грошы можа толькі Нацыянальны банк. Падробка грашовых купюр караецца па законе. Сучасныя грошы валодаюць адмысловымі бачнымі (іх можа вызначыць любы грамадзянін) і нябачнымі (пра якія ...
Важнай умовай банкаўскага ўкладу з'яўляецца велічыня працэнтнай стаўкі. Працэнтная стаўка па банкаўскаму ўкладу адлюстроўваецца ў працэнтах гадавога даходу, незалежна ад сумы ўкладу.
Налічэнне працэнтаў можа ажыццяўляцца па формулах простага або складанага працэнта (капіталізацыя).
Просты працэнт – працэнт, якi налічваецца на суму ўкладу зыходзячы з тэрміну ўкладу з пэўнай перыядычнасцю, якая была вызначана у дагаворы банкаўскага ўкладу, без уліку раней налічаных на ўклад працэнтаў.
Сума грашовых сродкаў, якая належыць да выплаты ўкладчыку пры налічэнні простых працэнтаў па ўкладу разлічваецца па формуле:
∑% = Грошы + Грошы x Працэнт x Днi
100 x 365(6)
дзе грошы - сума грашовых сродкаў на рахунку ўкладу, прац...
Давайце паспрабуем разабрацца ва ўсёй разнастайнасці крэдытных прадуктаў. Гэта важна, таму што ад віду запазычання залежаць асноўныя правілы прадастаўлення і пагашэння крэдыту, пералік неабходных дакументаў і працэдура іх разгляду банкамі, максімальна магчымая сума, на якую вы можаце разлічваць, велічыня працэнтнай стаўкі і многія іншыя ўмовы дагавора. Пасля даследавання тэмы, вы зможаце пры неабходнасці падабраць сабе найбольш зручны і выгадны крэдыт.
Такім чынам, усе крэдыты можна падзяліць на некалькі катэгорый і падкатэгорый.
Катэгорыя №1. Па мэтавай накіраванасці
Умовы некаторых крэдытаў залежаць ад мэты, на якую вы плануеце патраціць атрыманыя сродкі.
Мэта можа быць загадзя выразна прапісана ў дагаворы. Такія крэдыты назыв...
У некаторых выпадках беларусы, якія працуюць самі на сабе, могуць не рэгістравацца як індывідуальныя прадпрымальнікі і стаць плацельшчыкамі адзінага падатку. Дзякуючы гэтаму можна спрасціць бюракратычныя працэдуры, пазбегнуць дэкларавання даходаў, мінімізаваць падатковыя плацяжы і іншыя выдаткі.
Такі від дзейнасці называецца «самазанятасць», і ён вельмі зручны. Аднак даступна самазанятасць толькі тым грамадзянам, якія ажыццяўляюць вызначаныя віды дзейнасці. Па законе, працаваць на сябе без рэгістрацыі ІП можна, калі вы:
• самастойна рыхтуеце і прадаяце кулінарную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы
• падаяце паслугі ў сферы дызайну – гэта можа быць дызайн інтэр'ераў, графічны дызайн, дызайн адзення ці абутку, дызайн мэбл...
З развіццём інтэрнэт-тэхналогій махлярства ў сеціве стала больш складаным і вытанчаным. Злачынцы ўвесь час распрацоўваюць новыя метады падману, каб абыйсці сістэмы бяспекі і атрымаць доступ да чужых асабістых даных, фінансавых рэсурсаў або канфідэнцыйнай інфармацыі. У гэтым артыкуле мы распавядзем пра некалькі сучасных спосабаў махлярства ў сеціве, каб перасцерагчы вас ад магчымых праблем. Як кажуць у народзе: пільнасць ніколі не бывае марнай.
Фэйкавыя дадаткі банкаў
У Беларусі з’явілася новая схема анлайн-махлярства, звязаная з фэйкавымі банкаўскімі дадаткамі. Кіберзлачынцы звяртаюцца да замаскіраваных праграм выдаленага доступу пад выглядам легітымных банкаўскіх дадаткаў і распаўсюджваюць іх праз месэнджэры, выдаючы сябе за супрацоў...
Верагодна, многім з вас даводзілася прымаць фінансавыя рашэнні, пра якія вы потым шкадавалі.
Як навучыцца правільна прымаць рашэнні, якія датычацца нашых фінансаў? Што такое неразумныя траты? Як вы думаеце?
Можна сказаць, што неразумныя траты – гэта памылкі ў планаванні і размеркаванні грашовых сродкаў. У канчатковым выніку неразумныя траты прыводзяць да недахопу грошай, да даўгоў, да празмернай крэдытнай нагрузкі... Асноўнай прычынай неразумных тратаў, як правіла, з'яўляецца тое, што фінансавы лад жыцця чалавека не адпавядае яго сапраўдным жаданням. За кожнай пустой тратай хаваецца пэўная эмацыйная патрэба. Скажам, магчыма, што юнак, які купляе дарагую рэч, хоча такім чынам "выцерці нос" сябрам, а маладая дзяўчына, якая бярэ ў крэдыт...
Купля каштоўных папер – гэта яшчэ адзін спосаб захаваць і павялічыць свае зберажэнні, гэтак жа як, напрыклад, банкаўскі ўклад.
Пад агульнай назвай каштоўныя паперы маюць на ўвазе звычайна акцыі і аблігацыі, хоць ёсць і больш складаныя прылады для прафесіяналаў. Вядома, інвеставанне ў каштоўныя паперы – гэта цэлая навука. І патрабуе навучання.
Акцыя – гэта каштоўная папера, якая дае права яе ўладальніку ўдзельнічаць у кіраванні кампаніяй, а таксама магчымасць атрымліваць частку прыбытку кампаніі.
Акцыя – папера, якая сведчыць долю інвестара ў капітале кампаніі. Купляючы акцыю таго ці іншага прадпрыемства, вы становіцеся адным з яго акцыянераў. Частку прыбытку, якую атрымлівае ўладальнік акцый, называюць дывідэндамі. Пры інвесціраван...
Плацежная карта – інструмент, з дапамогай якога можна атрымаць доступ да ўласнага банкаўскага рахунку, ажыццяўляць з яго безнаяўны плацёж альбо знімаць грошы. У гутарцы плацежныя карты часта называюць пластыкавымі, і з імі напэўна знаёмы практычна кожны беларус, бо ў пачатку 2020 года ў абарачэнні знаходзілася больш за 15 млн. карт, выпушчаных беларускімі банкамі. А гэта больш чым па 1,5 карты на кожнага жыхара краіны, уключаючы нават немаўлятаў!
Літара закона
Парадак здзяйснення аперацый па картах рэгламентуецца Нацыянальным банкам.
Паводле інструкцыі, якая рэгламентуе парадак здзяйснення аперацый з банкаўскімі плацежнымі картамі, выкарыстоўваць карту можа толькі ўладальнік рахунка і трымальнік карты. Трымальнік карты абавязаны па...
Кожны ўладальнік аўтамабіля згодна з законам павінен аформіць для свайго «жалезнага каня» страхавы поліс АСГА, які страхуе грамадзянскую адказнасць кіроўцы перад іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Калі па віне кіроўцы адбудзецца ДТЗ – страты пацярпеламу боку будуць пакрыты страхавой кампаніяй.
Поліс АСГА з'яўляецца абавязковым дакументам для допуску аўтамабіля да дарожнага руху. Пры яго адсутнасці кіроўцу прыйдзецца заплаціць штраф.
Для афармлення АСГА трэба звярнуцца ў страхавую кампанію з наступнымі дакументамі:
Пашпарт уладальніка транспартнага сродку або іншы дакумент, які замяняе яго
Тэхнічны пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае права на валоданне транспартным сродкам
Дзякуючы АСГА ў некаторых выпадках можна афор...
Я страціла свой экзэмпляр дамовы з банкам. Чым мне гэта пагражае і што рабіць?
Звярніцеся ў офіс банка, дзе заключалі дамову. Копія дамовы можа быць прадастаўлена бясплатна або за вызначаную плату. Страта асабістага экзэмпляра дамовы не цягне ніякіх зменаў у абавязках паміж вамі і банкам.