Будзь заўсёды ў тэме
Гістарычна з прыёмам каштоўнасцяў на захоўванне і было звязана зараджэнне ўсей банкаўскай справы. Іншыя банкаўскія паслугі (банкаўскія рахункі, уклады, крэдыты) з'явіліся значна пазней і выцякалі як раз з аперацый па захоўванню.
Што гэта такое?
Банкаўская ячэйка – металічны сейф, размешчаны ў банку, у спецыяльным памяшканні з браніраванымі дзвярыма (банкаўскім сховішчы), дзе працуе ўзмоцненая ахова, сістэма сігналізацыі і відэаназірання.
Металічныя сейфы маюць розныя памеры, абсталяваныя адмысловымі замкамі і маюць два ключа. Адзін з ключоў аддаецца трымальніку ячэйкі, а другі застаецца ў банке. Адкрыць ячэйку можна толькі выкарыстоўваючы два ключа адначасова.
Банкаўскія (дэпазітарныя) ячэйкі прызначаныя для захоўвання наяўных г...
Банкаўскі ўклад - гэта не толькі спосаб захаваць грошы, але і крыніца дадатковага даходу. І ў некаторых выпадках з такога даходу трэба плаціць падаткі.
Калі размясціць уклад у беларускіх рублях на тэрмін больш за 1 год, а ўклад у замежнай валюце на тэрмін больш за 2 гады, то падаходным падаткам сума працэнтаў не абкладаецца.
А вось калі тэрмін вашага рублёвага дэпазіту складае менш за 1 год, альбо тэрмін валютнага дэпазіту - менш за 2 гады, з налічаных працэнтаў давядзецца заплаціць падаходны падатак па стаўцы 13%.
Важна разумець, што падатак не закранае асноўную суму ўкладу і распаўсюджваецца толькі на працэнты.
Прыклад разліку падатку па даход по ўкладзе
Дапусцім, вы зрабілі ўклад на 1000 беларускіх рублёў пад 10% гадавых н...
Калі пра крэдыты насельніцтву краіны вядома ўжо практычна ўсё: як браць, колькі плаціць і дзе шукаць падводныя камяні, то паняцце лізінгу выглядае не такім знаёмым.
Большасць спажыўцоў сутыкалася з праблемай набыцця дарагога тавару пры недастатковасці асабістых сродкаў. Для яе вырашэння можна скарыстацца наступнымі варыянтамі набыцця тавару:
1. у крэдыт;
2. у лізінг;
3. у арэнду.
Разгледзім перавагі і недахопы пазначаных варыянтаў. Такім чынам, спажывец набывае дарагі тавар у крэдыт.
У дадзеным выпадку грамадзянін займае грошы ў банка і выплачвае яму на працягу пэўнага крэдытным дагаворам тэрміну суму асноўнага доўгу і працэнты за карыстанне гэтымі грашыма. Пры гэтым істотным момантам пры заключэнні крэдытнага дагавора з ...
З 2014 года ўладальнікі аўтамабіляў у Беларусі павінны выплачваць так званы "транспартны падатак" або "падатак на аўто". Першапачаткова дадзены збор не з'яўляўся падаткам – гэта была дзяржпошліна за допуск транспартнага сродку да дарожнага руху. Пошліна аплачвалася адначасова з праходжаннем тэхагляду. Аднак з 2021 года падыходы да збірання гэтага збору перагледзелі, цяпер ён так і называецца - "транспартны падатак", а плаціць яго павінны ўсе ўладальнікі аўтамабіляў, якія стаяць на ўліку ў беларускай ДАІ. Гэта могуць быць не толькі фізічныя асобы, але і кампаніі.
Колькі трэба плаціць
Стаўкі транспартнага падатку прапісаны ў Падатковым кодэксе. Падрабязную інфармацыю пра іх прыводзіць МПЗ на сваім сайце. Сума плацяжу залежыць ад катэгор...
Коратка аб асноўных метадах фінансавых махляроў, а таксама пра тое, як своечасова распазнаць падман і захаваць свае грошы. У працэсе развіцця тэхналогій з'явіліся даступныя кожнаму спосабы плаціць за тавары і паслугі, не выходзячы з дому. Адпаведна, і злачынцы навучыліся красці дыстанцыйна. Ключ да іх поспеху - не толькі вынаходлівасць і тэхналагічная дасведчанасць, але і залішнія даверлівасць, нядбаласць або хцівасць ахвяры ашуканца.
Фінансавыя піраміды. Як распазнаць?
Сацыяльныя сеткі запоўненыя прапановамі прайсці курсы, трэнінгі, марафоны па фінансавай асвеце, стварыць крыніцы сталага даходу і разбагацець. У найлепшым выпадку можна патраціць не вельмі многа грошай на набыццё бескарысных ведаў. Аднак нярэдка за “паспяховымі інвеста...
Верагодна, многім з вас даводзілася прымаць фінансавыя рашэнні, пра якія вы потым шкадавалі.
Як навучыцца правільна прымаць рашэнні, якія датычацца нашых фінансаў? Што такое неразумныя траты? Як вы думаеце?
Можна сказаць, што неразумныя траты – гэта памылкі ў планаванні і размеркаванні грашовых сродкаў. У канчатковым выніку неразумныя траты прыводзяць да недахопу грошай, да даўгоў, да празмернай крэдытнай нагрузкі... Асноўнай прычынай неразумных тратаў, як правіла, з'яўляецца тое, што фінансавы лад жыцця чалавека не адпавядае яго сапраўдным жаданням. За кожнай пустой тратай хаваецца пэўная эмацыйная патрэба. Скажам, магчыма, што юнак, які купляе дарагую рэч, хоча такім чынам "выцерці нос" сябрам, а маладая дзяўчына, якая бярэ ў крэдыт...
Аблігацыя – гэта каштоўная папера, якая дае трымальніку права ў вызначаны тэрмін атрымаць ад эмітэнта аблігацыі яе намінальны кошт, а таксама ў некаторых выпадках дадатковы працэнтны даход.
Гучыць злёгку мудрагеліста, але сутнасць простая. Кожная аблігацыя мае намінальную цану – яна можа быць любой, хоць 100 рублёў, хоць 500 долараў. Звычайна інвестар купляе аблігацыю па цане, роўнай наміналу ці крыху менш за намінал. А калі падыходзіць тэрмін пагашэння аблігацыі – яе эмітэнт (гэта значыць той, хто выпусціў аблігацыю) вяртае пакупніку намінальны кошт у поўным аб'ёме і некаторы дадатковы даход.
Як зарабляць на аблігацыях
Даход па аблігацыях можа фармiравацца двума спосабамі ў залежнасці ад таго, якую паперу вы купляеце – ...
Бескантактавыя карткі дазваляюць аплачваць тавары і паслугі адным дотыкам карты да плацежнага тэрміналу. Дастаткова проста паднесці карту бліжэй да тэрміналу – і вуаля! – аперацыя будзе выканана. Тэхналогія працуе ў Беларусі з 2012 года.
Бескантактная картка – вельмі зручная штука. У параўнанні са звычайнай плацежнай карткай яна мае шэраг пераваг:
• Хуткасць. Аперацыя па бескантактавай карце здзяйсняецца практычна маментальна, адразу ж пасля таго, як вы паднеслі яе да прылады. Калі сума аплаты невялікая – не трэба ўводзіць ПІН-код.
Любая карта – гэта нашмат хутчэй, чым наяўныя грошы, а бескантактная карта – адназначна хутчэй, чым звычайная плацежная карта.
• Бяспека. Вам ніколі і ні пры якіх умовах не прыйдзецца перадаваць карту...
Асноўным прадметам зваротаў па страхавых паслугах з'яўляецца нязгода грамадзян з памерам страхавой выплаты або з адмовай страхавой арганізацыі ў выплаце страхавой кампенсацыі.
Пры разглядзе дадзеных зваротаў, у большасці выпадкаў, высвятляецца, што спрэчкі ўзнікаюць, у асноўным, з-за недастатковага азнаямлення страхавальнікамі з умовамі Правіл добраахвотнага страхавання, у адпаведнасці з якімі былі заключаны дагаворы страхавання.
Таму кожнаму страхавальніку было б вельмі карысна ведаць асноўныя страхавыя прынцыпы і правілы пры заключэнні любога дагавора страхавання, каб выключыць у далейшым складаныя і непрыемныя моманты, звязаныя з надыходам страхавога выпадку і наступнымі выплатамі страхавой кампаніяй.
Разгледзім найбольш важныя ...
Для чаго работнікі крэдытных аддзелаў банкаў патрабуюць страхавы поліс?
Выкарыстанне страхавых прадуктаў дазваляе банкам знізіць рызыкі пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый.
Кіраванне рызыкамі — гэта набор метадаў і правілаў для таго, каб знізіць магчымыя страты ў працэсе інвестыцый.
Крэдыт — (ад лац. Сreditum - пазыка, доўг) грашовыя сродкі, прадастаўленыя банкам іншай асобе (крэдытаатрымальніку) на пэўны тэрмін і за ўстаноўленую плату.
Даведайся, на што ты здольны
Што вы ведаеце аб фінансавым планаванні?
Некаторыя людзі мараць пра машыну, ровар, планшэт або пра іншыя рэчы. Але, на жаль, часта гэтыя жаданні так і застаюцца ў марах і не ўвасабляюцца ў жыццё. Прычына - адсутнасць фінансавага плана.