Будзь заўсёды ў тэме
У крэдытнай гісторыі фізічнай асобы змяшчаюцца звесткі аб раней атрыманых ім крэдытах, авердрафтах, пазыках, прадастаўленых паручыцельствах і іншае. Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку, а звесткі для яе прадастаўляюць банкі і некаторыя іншыя фінансавыя ўстановы, у якія звяртаўся кліент. Дрэнная крэдытная гісторыя - гэта несвоечасовае пагашэнне крэдыту, пазыкі. Калі крэдыт пагашаецца своечасова і ў поўным аб'ёме, то некаторыя банкі для такіх кліентаў зніжаюць працэнтную стаўку. І, наадварот: у каго крэдытная гісторыя дрэнная, таму наўрад нейкая фінансавая ўстанова пагадзіцца выдаць крэдыт. Крэдытная гісторыя дазваляе банкам мінімізаваць свае рызыкі і адсочваць рэпутацыю пазычальніка, пачынаючы з яго першага крэдыту. Часта па няведанні людзі мала надаюць увагі сваёй крэдытнай гісторыі і, не прытрымліваючыся ўмоў крэдытавання дробных пакупак, псуюць сабе рэпутацыю, а потым не могуць узяць крэдыт на нешта важнае і неабходнае.
Фінансавая рызыка — гэта верагоднасць непрадбачаных фінансавых страт. Інакш кажучы, фінансавая рызыка - гэта небяспека таго, што можна страціць свае грошы ці не атрымаць чаканы прыбытак.
Інвестыцыі — грашовыя сродкі, каштоўныя паперы, iншая маёмасць (матэрыяльныя або нематэрыяльныя актывы), якія ўкладваюцца ў аб'екты прадпрымальніцкай ці іншай дзейнасці ў мэтах атрымання прыбытку або дасягненні іншага карыснага эфекту ў будучым.
Даведайся, на што ты здольны
З развіццём тэхналогій з'яўляюцца і новыя спосабы махлярства. Ці зможаце вы зберагчы свае грошы і не трапіць на вуду кіберзлачынцаў?