Будзь заўсёды ў тэме
У крэдытнай гісторыі фізічнай асобы змяшчаюцца звесткі аб раней атрыманых ім крэдытах, авердрафтах, пазыках, прадастаўленых паручыцельствах і іншае. Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку, а звесткі для яе прадастаўляюць банкі і некаторыя іншыя фінансавыя ўстановы, у якія звяртаўся кліент. Дрэнная крэдытная гісторыя - гэта несвоечасовае пагашэнне крэдыту, пазыкі. Калі крэдыт пагашаецца своечасова і ў поўным аб'ёме, то некаторыя банкі для такіх кліентаў зніжаюць працэнтную стаўку. І, наадварот: у каго крэдытная гісторыя дрэнная, таму наўрад нейкая фінансавая ўстанова пагадзіцца выдаць крэдыт. Крэдытная гісторыя дазваляе банкам мінімізаваць свае рызыкі і адсочваць рэпутацыю пазычальніка, пачынаючы з яго першага крэдыту. Часта па няведанні людзі мала надаюць увагі сваёй крэдытнай гісторыі і, не прытрымліваючыся ўмоў крэдытавання дробных пакупак, псуюць сабе рэпутацыю, а потым не могуць узяць крэдыт на нешта важнае і неабходнае.
Банк — фінансава-крэдытная арганізацыя, якая ажыццяўляе разнастайныя віды аперацый з грашыма і каштоўнымі паперамі і якая аказвае фінансавыя паслугі юрыдычным і фізічным асобам.
Страхаванне — гэта абарона ад рызык, звязаных з маёмаснымі інтарэсамі страхавальніка, якую забяспечвае страхавая кампанія за ўзнагароджанне. Тое, ад чаго вы хочаце абараніць сябе ці сваю маёмасць, называецца страхавой рызыкай.
Даведайся, на што ты здольны
У нашай краіне цэнтральным банкам і дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Нацыянальны банк. Ці ведаеце вы, чым ён займаецца?