Будзь заўсёды ў тэме
У першую чаргу неабходна, вядома ж, ведаць, дзе працуе, чым займаецца чалавек і якая ў яго заработная плата. Не менш важна высветліць, ці ёсць у чалавека, за якога вы збіраецеся паручацца, запазычанасць па раней атрыманых крэдытах і пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытных дагаворах альбо дагаворах крэдытнага характару (пазыка і да т.п.). Гэтую інфармацыю можна даведацца ў Крэдытным рэгістры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (толькі са згоды крэдытаатрымальніка). Крэдытаатрымальнік можа звярнуцца туды самастойна і даць вам сваю крэдытную справаздачу для азнакамлення. Не саромейцеся адмовіць чалавеку ў паручыцельстве, калі вы сумняваецеся ці не ўпэўненыя ў ім.
Плацяжы роўнымі долямі — спосаб пагашэння крэдыту роўнымі па велічыні плацяжамі, якія разлічваюцца шляхам дзялення асноўнага доўгу і працэнтаў, налічаных за ўвесь тэрмін карыстання крэдытам, на колькасць плацежных перыядаў.
Плацежная сістэма — гэта сукупнасць правілаў, дамоўных адносін, тэхналогій, методык разліку, унутраных і знешніх нарматыўных актаў, якія дазваляюць удзельнікам сістэмы праводзіць фінансавыя аперацыі і разлікі паміж сабой.
Даведайся, на што ты здольны
З развіццём тэхналогій з'яўляюцца і новыя спосабы махлярства. Ці зможаце вы зберагчы свае грошы і не трапіць на вуду кіберзлачынцаў?