Будзь заўсёды ў тэме
Банк працуе наступным чынам: прымае грашовыя сродкі ў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дае гэтыя грошы ў выглядзе крэдытаў. Як і ў любым вытворчым працэсе, ёсць розніца паміж коштам «сыравіны» і коштам «канчатковай прадукцыі». Гэтая розніца ўяўляе сабой аперацыйныя выдаткі банка (каб збіраць і захоўваць ўклады, абслугоўваць кліентаў, выдаваць крэдыты, размяшчаць рэкламу і інш.), а таксама выдаткі на рызыку (банк нясе выдаткі па крэдытах, якія не вярнуліся і павінен падтрымліваць неабходны ўзровень рэзерваў). На стаўкі таксама ўплываюць суадносіны попыту і прапановы грашовых рэсурсаў у эканоміцы, канкурэнцыя.
Дысконт — даход па аблігацыі ў выглядзе розніцы паміж цаной набыцця аблігацыі і намінальным коштам аблігацыі, якая выплачваецца эмітэнтам пры пагашэнні гэтай аблігацыі.
Электронныя грошы — адзінкі вартасці, атрыманыя ў абмен на грошы, якія захоўваюцца ў электронным выглядзе і прымаюцца ў якасці сродку плацяжу.
Даведайся, на што ты здольны
Ваш аўтамабіль застрахаваны? А Ваша кватэра? Страхаванне можа быць і добраахвотным, і абавязковым. Што такое страхавы выпадак? А хто ажыццяўляе нагляд за страхавой дзейнасцю? Даведаемся адказы на гэтыя пытанні.