Будзь заўсёды ў тэме
У крэдытнай гісторыі фізічнай асобы змяшчаюцца звесткі аб раней атрыманых ім крэдытах, авердрафтах, пазыках, прадастаўленых паручыцельствах і іншае. Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку, а звесткі для яе прадастаўляюць банкі і некаторыя іншыя фінансавыя ўстановы, у якія звяртаўся кліент. Дрэнная крэдытная гісторыя - гэта несвоечасовае пагашэнне крэдыту, пазыкі. Калі крэдыт пагашаецца своечасова і ў поўным аб'ёме, то некаторыя банкі для такіх кліентаў зніжаюць працэнтную стаўку. І, наадварот: у каго крэдытная гісторыя дрэнная, таму наўрад нейкая фінансавая ўстанова пагадзіцца выдаць крэдыт. Крэдытная гісторыя дазваляе банкам мінімізаваць свае рызыкі і адсочваць рэпутацыю пазычальніка, пачынаючы з яго першага крэдыту. Часта па няведанні людзі мала надаюць увагі сваёй крэдытнай гісторыі і, не прытрымліваючыся ўмоў крэдытавання дробных пакупак, псуюць сабе рэпутацыю, а потым не могуць узяць крэдыт на нешта важнае і неабходнае.
Уклад (дэпазіт) — гэта грошы, якія грамадзянін перадае ў банк з мэтай захоўвання і атрымання даходу або на пэўны тэрмін, або да запатрабавання, або да наступлення (ненаступлення) падзеі, пра якую гаварылася ў заключаным дагаворы.
Лізінгаатрымальнік — юрыдычная або фізічная асоба, якой у адпаведнасці з дамовай лізінгу прадастаўляецца ў часовае валоданне і карыстанне прадмет лізінгу.
Даведайся, на што ты здольны
Ваш аўтамабіль застрахаваны? А Ваша кватэра? Страхаванне можа быць і добраахвотным, і абавязковым. Што такое страхавы выпадак? А хто ажыццяўляе нагляд за страхавой дзейнасцю? Даведаемся адказы на гэтыя пытанні.