Будзь заўсёды ў тэме
Растэрміноўка - гэта спосаб аплаты тавараў або паслуг, пры якім плацёж ажыццяўляецца па частках без павелічэння кошту тавару або паслугі. Гэта значыць, калі канапа каштуе ў краме 1000 рублёў, то менавіта гэтую суму пакупнік і плаціць на працягу некаторага часу. Растэрміноўку прадастаўляюць гандлёвыя арганізацыі або вытворцы тавараў і паслуг. Крэдыт - карыстанне грашыма на ўмовах тэрміновасці, платнасці і зваротнасці. Нярэдка гандлёвыя цэнтры крэдыт «маскіруюць» пад растэрміноўку. Да прыкладу, прадаўцы сучасных гаджэтаў - мабільных тэлефонаў, лічбавых фотаапаратаў, камп'ютараў. Адначасова аплачваючы поўны кошт пакупкі, чалавек плаціць, дапусцім, 870 рублёў, а нібыта ў растэрміноўку - 1 000 рублёў, гэта значыць на 130 рублёў больш.
Валютная інтэрвенцыя — гэта ўмяшанне дзяржавы, як правіла, цэнтральнага банка, у аперацыі на валютным рынку з дапамогай ажыццяўлення пакупкі ці продажу валюты.
Страхавы тарыф — стаўка страхавога ўзносу з адзінкі страхавой сумы. Страхавы тарыф па відах добраахвотнага страхавання ўключае базавы страхавы тарыф, склад якога вызначаецца Міністэрствам фінансаў, і карэктыроўкі якія прымяняюцца да яго.
Даведайся, на што ты здольны
Дызайн і канцэпцыя беларускіх грошай (банкнот і манет), малюнак пярэднга і адваротнага бакоў, колеравая гама і размер – вы добра ведаеце, як выглядаюць беларускія грошы? Ці ведаеце вы асноўныя элементы абароны нашых грошай?