Будзь заўсёды ў тэме
Растэрміноўка - гэта спосаб аплаты тавараў або паслуг, пры якім плацёж ажыццяўляецца па частках без павелічэння кошту тавару або паслугі. Гэта значыць, калі канапа каштуе ў краме 1000 рублёў, то менавіта гэтую суму пакупнік і плаціць на працягу некаторага часу. Растэрміноўку прадастаўляюць гандлёвыя арганізацыі або вытворцы тавараў і паслуг. Крэдыт - карыстанне грашыма на ўмовах тэрміновасці, платнасці і зваротнасці. Нярэдка гандлёвыя цэнтры крэдыт «маскіруюць» пад растэрміноўку. Да прыкладу, прадаўцы сучасных гаджэтаў - мабільных тэлефонаў, лічбавых фотаапаратаў, камп'ютараў. Адначасова аплачваючы поўны кошт пакупкі, чалавек плаціць, дапусцім, 870 рублёў, а нібыта ў растэрміноўку - 1 000 рублёў, гэта значыць на 130 рублёў больш.
Страхавы фонд — гэта фонд грашовых сродкаў, які ствараецца за кошт узносаў страхавальнікаў і прызначаны для выплаты страхавой кампенсацыі ў выпадку наступлення падзей, загадзя абумоўленых у дагаворы страхавання.
Страхавы ўзнос (страхавая прэмія) — сума грашовых сродкаў, якая выплачваецца страхавальнікам страхоўшчыку за страхаванне.
Даведайся, на што ты здольны
Ці ведаеце вы, што эканомны чалавек, гэта той, які не толькі беражліва расходуе рэсурсы, клапатліва ставіцца да матэрыяльных і духоўных выгод, але і той, хто прымае фінансава правільныя рашэнні. Менавіта беражлівасць дапамагае шляхам захавання малога дасягнуць большага.