Будзь заўсёды ў тэме
Рашэнне аб звароце за крэдытах павінна прымацца сур'ёзна і ўзважана. Калі чалавек звяртаецца ў банк па крэдыт - яго рашэнне ўжо, як правіла, абдуманае. Супрацоўніку крэдытнага аддзела можна і трэба задаваць любыя пытанні, якія тычацца крэдытавання, а таксама абавязкова вам трэба азнаёміцца з графікам пагашэння крэдыту, каб ацаніць, ці адпавядаюць вашы магчымасці фінансавай нагрузцы. Пры афармленні крэдыту ў гандлёвым пункце спрацоўвае псіхалагічная пастка: чалавек больш думае пра тое, што вось ужо сёння ён зможа карыстацца новай рэччу, а фінансавыя разлікі сыходзяць на другі план. Значыць, у гэтым выпадку рашэнне прымаецца хутчэй спантанна. Прыняццю найлепшага рашэння пры выбары крэдыту можа спрыяць вывучэнне прапаноў некалькіх банкаў, якія выдаюць крэдыты фізічным асобам.
Цэнавая стабільнасць — пад цэнавай стабільнасцю (устойлівасцю пакупніцкай здольнасці нацыянальнай валюты) у дадзеным выпадку маецца на ўвазе ўмераны рост спажывецкіх цэнаў, а не іх нязменнасць.
Рэверс — адваротны бок манеты. Вызначаецца як супрацьлеглая аверсу, часта змяшчае намінал манеты.
Даведайся, на што ты здольны
У нашай краіне цэнтральным банкам і дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Нацыянальны банк. Ці ведаеце вы, чым ён займаецца?