Будзь заўсёды ў тэме
У першую чаргу неабходна, вядома ж, ведаць, дзе працуе, чым займаецца чалавек і якая ў яго заработная плата. Не менш важна высветліць, ці ёсць у чалавека, за якога вы збіраецеся паручацца, запазычанасць па раней атрыманых крэдытах і пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытных дагаворах альбо дагаворах крэдытнага характару (пазыка і да т.п.). Гэтую інфармацыю можна даведацца ў Крэдытным рэгістры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (толькі са згоды крэдытаатрымальніка). Крэдытаатрымальнік можа звярнуцца туды самастойна і даць вам сваю крэдытную справаздачу для азнакамлення. Не саромейцеся адмовіць чалавеку ў паручыцельстве, калі вы сумняваецеся ці не ўпэўненыя ў ім.
Фонд банкаўскага кіравання — гэта сукупнасць грашовых сродкаў і (або) каштоўных папер, якія банк збірае ад мноства прыватных кліентаў і арганізацый для прафесійнага кіравання імі з мэтай атрымання прыбытку на фінансавым рынку.
Банк-эмітэнт — гэта банк, які выпусціў у абарачэнне банкаўскую плацежную картку.
Даведайся, на што ты здольны
Выбар крэдытных прадуктаў на розных умовах у банках краіны сёння вялікі. Але атрыманне крэдыту – гэта вельмі сур'ёзнае рашэнне, якое патрабуе ад чалавека адказнасці і дысцыпліны. А таксама ведаў ...