Будзь заўсёды ў тэме
Зразумела, фінансавыя магчымасці ва ўсіх розныя, але ёсць некалькі простых правіл, выкананне якіх вам дапаможа. Па-першае, лічыце даходы і расходы не толькі на сябе, але і на вашу сям'ю або фінансава залежных ад вас людзей (дзеці, састарэлыя бацькі). Па-другое, цвяроза ацаніце развіццё сваёй кар'еры і сітуацыю, у якой знаходзіцца ваш працадаўца. Па-трэцяе, успомніце, ці былі вы паручыцелем па крэдытах іншых людзей. Калі яны адмовяцца плаціць, іх праблемы стануць вашымі. Па-чацвёртае, паколькі крэдыты бяруць на некалькі гадоў, прыкіньце, якія буйныя выдаткі вас чакаюць (нараджэнне дзяцей, аплата вучобы). Памятаеце таксама, што калі плацяжы перавысяць палову вашага гадавога даходу, то рызыка браць крэдыт вялікая.
Банкаўская сістэма — сукупнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, якія дзейнічаюць у рамках адзінага грашова-крэдытнага механізму.
Збор (пошліна) — абавязковы плацёж у рэспубліканскі або мясцовы бюджэт, якi збіраецца з арганізацый і грамадзян у выпадку здзяйснення ў дачыненні да іх дзяржаўнымі органамі юрыдычна значных дзеянняў.
Даведайся, на што ты здольны
Ці ведаеце вы, што эканомны чалавек, гэта той, які не толькі беражліва расходуе рэсурсы, клапатліва ставіцца да матэрыяльных і духоўных выгод, але і той, хто прымае фінансава правільныя рашэнні. Менавіта беражлівасць дапамагае шляхам захавання малога дасягнуць большага.