Будзь заўсёды ў тэме
Забараніць банкам выдаваць крэдыты канкрэтным асобам нельга. Банкі прымаюць рашэнне аб выдачы крэдыту самастойна, вывучыўшы фінансавае становішча пазычальніка, праверыўшы яго крэдытную гісторыю, паручыцеляў, ацаніўшы рызыкі і іншае. Абмежаваць чалавека ў праве заключаць дагаворы можа толькі суд, абмежаваўшы яго дзеяздольнасць або прызнаўшы недзеяздольным, але для гэтага неабходныя важкія падставы. Сваякі не абавязаны плаціць па даўгах адзін аднаго. Гэты абавязак ўзнікае толькі ў выпадку, калі вы падпісалі дагавор паручыцельства. Таксама важна ведаць, што па рашэнні суда на маёмасць пазычальніка (у першую чаргу на закладзеную) можа быць спагнанне. Пры недастатковасці гэтай маёмасцi банк мае права патрабаваць выдзелу долі пазычальніка з агульнай маёмасці.
Абязлічаны металічны лік — спецыяльны рахунак у банку, прызначаны для ўліку золата, срэбра, плаціны і паладыю ў выглядзе банкаўскіх зліткаў без указання іх індывідуальных прыкмет.
Дэнамінацыя — гэта змена намінальнай варатасці грашовых знакаў, у выніку якой грашовыя знакі што знаходзяцца ў абарачэнні, мяняюць на новыя з адначасовым змяншэннем іх наміналу.
Даведайся, на што ты здольны
У нашай краіне цэнтральным банкам і дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца Нацыянальны банк. Ці ведаеце вы, чым ён займаецца?