У ліпені 1990 года Вярхоўным Саветам Беларускай ССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце.
У пачатковым перыядзе пасля абвяшчэння незалежнасці ў Рэспубліцы Беларусь былі ў абарачэнні грашовыя знакі Дзяржбанка СССР, а затым і Цэнтральнага банка Расіі. Па рашэнні урадаў Рэспублікі Беларусь у маі 1992 года на тэрыторыі Беларусі былі ўведзены ў абарачэнне разліковыя білеты для банка Рэспублікі Беларусь наступных вартасцей: 50 капеек, 1, 3, 5, 10, 25, 50 і 100 рублёў. У далейшым былі ўведзены разліковыя білеты вартасцю 200 і 500 (1992 г.), 1000 (1993 г.), 5000 і 20000 (1994), 50000 (1995 год), 100000 (1996 г.),, 500000 (1998 г .), 1000000 і 5000000 (1999 г.) рублёў.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 201...
Банкаўскі ўклад (дэпазіт) – гэта грашовыя сродкі, перададзеныя банку пад працэнты і на ўмовах вяртання, вызначаных дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту).
У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2015 г. № 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)", ад 12 лістапада 2015 года дагаворы тэрміновага і ўмоўнага банкаўскага ўкладу (дэпазіту) падраздзяляюцца на безадзыўныя і адзыўныя.
Галоўнай адметнай асаблівасцю гэтых двух відаў дагавораў з'яўляюцца ўмовы датэрміновага вяртання ўкладу (дэпазіту).
Пры заключэнні адзыўнага дагавора прадугледжваецца магчымасць датэрміновага вяртання ўкладу (дэпазіту) па ініцыятыве ўкладчыка. Пры гэтым пэўныя тэрміны і ўмовы вяртання ўкладу (дэпазіту) будуць прап...
КРЭДЫТНАЯ ГІСТОРЫЯ!
Сёння для таго, каб азнаёміцца са сваёй крэдытнай гісторыяй не абавязкова ісці ў Нацыянальны банк. Зрабіць гэта можна праз інтэрнэт! Якія звесткі ўтрымлівае ваша крэдытная гісторыя, навошта яе ведаць, як гэта зрабіць і ці можна яе змяніць?! Даведаемся адказы на гэтыя важныя пытанні.
Што такое крэдытная гісторыя?
Крэдытнай гісторыяй называюцца звесткі аб тым, як канкрэтны чалавек ці арганізацыя выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы па здзелках крэдытнага характару і дагаворах забеспячэння (крэдыт, авердрафт, пазыку, даручальніцтва, гарантыя, заклад). Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. Крэдытная гісторыя фарміруецца са звестак, якія банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавы...
У некаторых выпадках беларусы, якія працуюць самі на сабе, могуць не рэгістравацца як індывідуальныя прадпрымальнікі і стаць плацельшчыкамі адзінага падатку. Дзякуючы гэтаму можна спрасціць бюракратычныя працэдуры, пазбегнуць дэкларавання даходаў, мінімізаваць падатковыя плацяжы і іншыя выдаткі.
Такі від дзейнасці называецца «самазанятасць», і ён вельмі зручны. Аднак даступна самазанятасць толькі тым грамадзянам, якія ажыццяўляюць вызначаныя віды дзейнасці. Па законе, працаваць на сябе без рэгістрацыі ІП можна, калі вы:
• самастойна рыхтуеце і прадаяце кулінарную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы
• падаяце паслугі ў сферы дызайну – гэта можа быць дызайн інтэр'ераў, графічны дызайн, дызайн адзення ці абутку, дызайн мэбл...
Коратка аб асноўных метадах фінансавых махляроў, а таксама пра тое, як своечасова распазнаць падман і захаваць свае грошы. У працэсе развіцця тэхналогій з'явіліся даступныя кожнаму спосабы плаціць за тавары і паслугі, не выходзячы з дому. Адпаведна, і злачынцы навучыліся красці дыстанцыйна. Ключ да іх поспеху - не толькі вынаходлівасць і тэхналагічная дасведчанасць, але і залішнія даверлівасць, нядбаласць або хцівасць ахвяры ашуканца.
Фінансавыя піраміды. Як распазнаць?
Сацыяльныя сеткі запоўненыя прапановамі прайсці курсы, трэнінгі, марафоны па фінансавай асвеце, стварыць крыніцы сталага даходу і разбагацець. У найлепшым выпадку можна патраціць не вельмі многа грошай на набыццё бескарысных ведаў. Аднак нярэдка за “паспяховымі інвеста...
Верагодна, многім з вас даводзілася прымаць фінансавыя рашэнні, пра якія вы потым шкадавалі.
Як навучыцца правільна прымаць рашэнні, якія датычацца нашых фінансаў? Што такое неразумныя траты? Як вы думаеце?
Можна сказаць, што неразумныя траты – гэта памылкі ў планаванні і размеркаванні грашовых сродкаў. У канчатковым выніку неразумныя траты прыводзяць да недахопу грошай, да даўгоў, да празмернай крэдытнай нагрузкі... Асноўнай прычынай неразумных тратаў, як правіла, з'яўляецца тое, што фінансавы лад жыцця чалавека не адпавядае яго сапраўдным жаданням. За кожнай пустой тратай хаваецца пэўная эмацыйная патрэба. Скажам, магчыма, што юнак, які купляе дарагую рэч, хоча такім чынам "выцерці нос" сябрам, а маладая дзяўчына, якая бярэ ў крэдыт...
Рызыка – гэта падзея, якая можа адбыцца з пэўнай доляй верагоднасці і ў выніку прывесці да негатыўных вынікаў. Фінансавая рызыка звязана з верагоднасцю ўзнікнення страт ўласных актываў або неатрымання планаваных даходаў. Навука пра тое, як абараніцца ад рызык – называецца кіраваннем рызыкамі, або рызыка-мэнэджментам.
Якія фінансавыя рызыкі існуюць?
Укладваючы свае зберажэнні ў якія-небудзь інструменты для атрымання прыбытку, можна сутыкнуцца з вялікай колькасцю фінансавых рызык. Самыя распаўсюджаныя з іх:
• Валютныя рызыкі
• Працэнтныя рызыкі
• Інфляцыйныя рызыкі
• Рызыкі ліквіднасці
• Рызыкі фінансавых пасярэднікаў
Раскажам пра кожную па парадку
1. Валютная рызыка – гэта рызыка страт з-за змен...
QR-код - гэта карцінка, у якой зашыфравана тэкставая інфармацыя. Слова ўтварылася ад англійскага "quick response" - даслоўна "хуткі водгук". Калі на QR-код навесці смартфон з устаноўленым спецыяльным дадаткам і ўключыць камеру, прылада імгненна расшыфруе карцінку і прапануе выканаць дзеянне, зашыфраванае ў кодзе. Напрыклад, перайсці на той ці іншы сайт або аплаціць тавар ці паслугу.
Як працуе аплата па QR-кодзе
Механізм аплаты па QR-кодзе называецца куайрынг, зараз ён набірае папулярнасць па ўсім свеце. Развіваецца ён і ў Беларусі. Прапаноўвае паслугу сэрвіс, які называецца E-POS. Падключыцца да яго можа любы прадпрымальнік. Такім чынам, ён атрымае магчымасць ажыццяўляць безнаяўныя плацяжы па QR-кодзе. Адбываецца гэта наступным чынам:...
Асноўным прадметам зваротаў па страхавых паслугах з'яўляецца нязгода грамадзян з памерам страхавой выплаты або з адмовай страхавой арганізацыі ў выплаце страхавой кампенсацыі.
Пры разглядзе дадзеных зваротаў, у большасці выпадкаў, высвятляецца, што спрэчкі ўзнікаюць, у асноўным, з-за недастатковага азнаямлення страхавальнікамі з умовамі Правіл добраахвотнага страхавання, у адпаведнасці з якімі былі заключаны дагаворы страхавання.
Таму кожнаму страхавальніку было б вельмі карысна ведаць асноўныя страхавыя прынцыпы і правілы пры заключэнні любога дагавора страхавання, каб выключыць у далейшым складаныя і непрыемныя моманты, звязаныя з надыходам страхавога выпадку і наступнымі выплатамі страхавой кампаніяй.
Разгледзім найбольш важныя ...
На якія асноўныя моманты крэдытаатрымальніку варта звярнуць увагу пры вывучэнні крэдытнага дагавора?
У крэдытным дагаворы найбольш важнымі момантамі, на якія неабходна звярнуць асаблівую ўвагу з'яўляюцца: сума крэдыту; тэрміны прадастаўлення крэдыту; працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам; тэрмін вяртання крэдыту і выплаты працэнтаў па ім; форма забеспячэння выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па вяртанні крэдыту і працэнтаў па ім.