Будзь заўсёды ў тэме
Забараніць банкам выдаваць крэдыты канкрэтным асобам нельга. Банкі прымаюць рашэнне аб выдачы крэдыту самастойна, вывучыўшы фінансавае становішча пазычальніка, праверыўшы яго крэдытную гісторыю, паручыцеляў, ацаніўшы рызыкі і іншае. Абмежаваць чалавека ў праве заключаць дагаворы можа толькі суд, абмежаваўшы яго дзеяздольнасць або прызнаўшы недзеяздольным, але для гэтага неабходныя важкія падставы. Сваякі не абавязаны плаціць па даўгах адзін аднаго. Гэты абавязак ўзнікае толькі ў выпадку, калі вы падпісалі дагавор паручыцельства. Таксама важна ведаць, што па рашэнні суда на маёмасць пазычальніка (у першую чаргу на закладзеную) можа быць спагнанне. Пры недастатковасці гэтай маёмасцi банк мае права патрабаваць выдзелу долі пазычальніка з агульнай маёмасці.
Банк-экваэр — гэта банк, які абслугоўвае арганізацыі гандлю і сэрвісу па аперацыях, якія выконваюцца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.
Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне — гэта калі банкаўскімі паслугамі можна карыстацца без наведвання банка. З дому, офіса, аўтамабіля, з выкарыстаннем кампутара ці спецыяльнага дадатку на мабільным тэлефоне.
Даведайся, на што ты здольны
Ваш аўтамабіль застрахаваны? А Ваша кватэра? Страхаванне можа быць і добраахвотным, і абавязковым. Што такое страхавы выпадак? А хто ажыццяўляе нагляд за страхавой дзейнасцю? Даведаемся адказы на гэтыя пытанні.