Будзь заўсёды ў тэме
Забараніць банкам выдаваць крэдыты канкрэтным асобам нельга. Банкі прымаюць рашэнне аб выдачы крэдыту самастойна, вывучыўшы фінансавае становішча пазычальніка, праверыўшы яго крэдытную гісторыю, паручыцеляў, ацаніўшы рызыкі і іншае. Абмежаваць чалавека ў праве заключаць дагаворы можа толькі суд, абмежаваўшы яго дзеяздольнасць або прызнаўшы недзеяздольным, але для гэтага неабходныя важкія падставы. Сваякі не абавязаны плаціць па даўгах адзін аднаго. Гэты абавязак ўзнікае толькі ў выпадку, калі вы падпісалі дагавор паручыцельства. Таксама важна ведаць, што па рашэнні суда на маёмасць пазычальніка (у першую чаргу на закладзеную) можа быць спагнанне. Пры недастатковасці гэтай маёмасцi банк мае права патрабаваць выдзелу долі пазычальніка з агульнай маёмасці.
Банкаўская сістэма — сукупнасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, якія дзейнічаюць у рамках адзінага грашова-крэдытнага механізму.
Індэкс спажывецкіх цэн — разліковы паказчык, які ўяўляе сабой сярэднеўзважаную велічыню, якая адлюстроўвае змяненне спажывецкіх цэн на пэўную дату, у адносінах да перыяду, прынятага за базавы.
Даведайся, на што ты здольны
З развіццём тэхналогій з'яўляюцца і новыя спосабы махлярства. Ці зможаце вы зберагчы свае грошы і не трапіць на вуду кіберзлачынцаў?