Будзь заўсёды ў тэме
Банк працуе наступным чынам: прымае грашовыя сродкі ў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дае гэтыя грошы ў выглядзе крэдытаў. Як і ў любым вытворчым працэсе, ёсць розніца паміж коштам «сыравіны» і коштам «канчатковай прадукцыі». Гэтая розніца ўяўляе сабой аперацыйныя выдаткі банка (каб збіраць і захоўваць ўклады, абслугоўваць кліентаў, выдаваць крэдыты, размяшчаць рэкламу і інш.), а таксама выдаткі на рызыку (банк нясе выдаткі па крэдытах, якія не вярнуліся і павінен падтрымліваць неабходны ўзровень рэзерваў). На стаўкі таксама ўплываюць суадносіны попыту і прапановы грашовых рэсурсаў у эканоміцы, канкурэнцыя.
Банк — фінансава-крэдытная арганізацыя, якая ажыццяўляе разнастайныя віды аперацый з грашыма і каштоўнымі паперамі і якая аказвае фінансавыя паслугі юрыдычным і фізічным асобам.
Аблігацыя — пазыковая эмісійная каштоўная папера, якая дае права яе ўладальніку на атрыманне ў пэўны тэрмін ад эмітэнта аблігацыі яе намінальнага кошту і ўсталяванага даходу. Прыбыткам па аблігацыі з'яўляюцца працэнт і (або) дысконт.
Даведайся, на што ты здольны
Ці ведаеце вы, што эканомны чалавек, гэта той, які не толькі беражліва расходуе рэсурсы, клапатліва ставіцца да матэрыяльных і духоўных выгод, але і той, хто прымае фінансава правільныя рашэнні. Менавіта беражлівасць дапамагае шляхам захавання малога дасягнуць большага.