Будзь заўсёды ў тэме
У першую чаргу неабходна, вядома ж, ведаць, дзе працуе, чым займаецца чалавек і якая ў яго заработная плата. Не менш важна высветліць, ці ёсць у чалавека, за якога вы збіраецеся паручацца, запазычанасць па раней атрыманых крэдытах і пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытных дагаворах альбо дагаворах крэдытнага характару (пазыка і да т.п.). Гэтую інфармацыю можна даведацца ў Крэдытным рэгістры Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (толькі са згоды крэдытаатрымальніка). Крэдытаатрымальнік можа звярнуцца туды самастойна і даць вам сваю крэдытную справаздачу для азнакамлення. Не саромейцеся адмовіць чалавеку ў паручыцельстве, калі вы сумняваецеся ці не ўпэўненыя ў ім.
Асабісты фінансавы план — гэта стратэгія дасягненьня мэты з максімальна эфектыўным выкарыстаннем наяўных фінансавых інструментаў, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў.
Брокер — гэта фінансавы пасярэднік паміж інвестарам і эмітэнтам, прафесійны ўдзельнік рынку, які здзяйсняе здзелкі з каштоўнымі паперамі для інвестара.
Даведайся, на што ты здольны
Якія віды падаткаў вы ведаеце? Хто мае права на льготнае падаткаабкладанне? Сума выплачаных вамі падаткаў залежыць ад шматлікіх фактараў: даходаў, трат, нават ладу жыцця.