Будзь заўсёды ў тэме
У крэдытнай гісторыі фізічнай асобы змяшчаюцца звесткі аб раней атрыманых ім крэдытах, авердрафтах, пазыках, прадастаўленых паручыцельствах і іншае. Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку, а звесткі для яе прадастаўляюць банкі і некаторыя іншыя фінансавыя ўстановы, у якія звяртаўся кліент. Дрэнная крэдытная гісторыя - гэта несвоечасовае пагашэнне крэдыту, пазыкі. Калі крэдыт пагашаецца своечасова і ў поўным аб'ёме, то некаторыя банкі для такіх кліентаў зніжаюць працэнтную стаўку. І, наадварот: у каго крэдытная гісторыя дрэнная, таму наўрад нейкая фінансавая ўстанова пагадзіцца выдаць крэдыт. Крэдытная гісторыя дазваляе банкам мінімізаваць свае рызыкі і адсочваць рэпутацыю пазычальніка, пачынаючы з яго першага крэдыту. Часта па няведанні людзі мала надаюць увагі сваёй крэдытнай гісторыі і, не прытрымліваючыся ўмоў крэдытавання дробных пакупак, псуюць сабе рэпутацыю, а потым не могуць узяць крэдыт на нешта важнае і неабходнае.
Падатковая дэкларацыя — гэта аформленае па спецыяльнай форме афіцыйная заява плацельшчыка аб тым, што за справаздачны перыяд часу ён атрымліваў пэўныя віды даходаў і ажыццяўляў выдаткі.
Страхавая выплата — сума грашовых сродкаў, якая выплачваецца страхавальніку (застрахаванай асобе) пры надыходзе страхавога выпадку. Пры маёмасным страхаванні і страхаванні адказнасці страхавая выплата робіцца ў выглядзе страхавога пакрыцця, пры асабістым страхаванні - у выглядзе страхавога забеспячэння.
Даведайся, на што ты здольны
Якія віды падаткаў вы ведаеце? Хто мае права на льготнае падаткаабкладанне? Сума выплачаных вамі падаткаў залежыць ад шматлікіх фактараў: даходаў, трат, нават ладу жыцця.