Будзь заўсёды ў тэме
У крэдытнай гісторыі фізічнай асобы змяшчаюцца звесткі аб раней атрыманых ім крэдытах, авердрафтах, пазыках, прадастаўленых паручыцельствах і іншае. Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку, а звесткі для яе прадастаўляюць банкі і некаторыя іншыя фінансавыя ўстановы, у якія звяртаўся кліент. Дрэнная крэдытная гісторыя - гэта несвоечасовае пагашэнне крэдыту, пазыкі. Калі крэдыт пагашаецца своечасова і ў поўным аб'ёме, то некаторыя банкі для такіх кліентаў зніжаюць працэнтную стаўку. І, наадварот: у каго крэдытная гісторыя дрэнная, таму наўрад нейкая фінансавая ўстанова пагадзіцца выдаць крэдыт. Крэдытная гісторыя дазваляе банкам мінімізаваць свае рызыкі і адсочваць рэпутацыю пазычальніка, пачынаючы з яго першага крэдыту. Часта па няведанні людзі мала надаюць увагі сваёй крэдытнай гісторыі і, не прытрымліваючыся ўмоў крэдытавання дробных пакупак, псуюць сабе рэпутацыю, а потым не могуць узяць крэдыт на нешта важнае і неабходнае.
Электронныя грошы — адзінкі вартасці, атрыманыя ў абмен на грошы, якія захоўваюцца ў электронным выглядзе і прымаюцца ў якасці сродку плацяжу.
Міжбанкавая сістэма ідэнтыфікацыі — гэта спецыяльная база дадзеных, якая выкарыстоўваецца для аддаленай ідэнтыфікацыі кліентаў і прадастаўлення ім паслуг з дапамогай лічбавых каналаў абслугоўвання.
Даведайся, на што ты здольны
Некаторыя людзі мараць пра машыну, ровар, планшэт або пра іншыя рэчы. Але, на жаль, часта гэтыя жаданні так і застаюцца ў марах і не ўвасабляюцца ў жыццё. Прычына - адсутнасць фінансавага плана.