Будзь заўсёды ў тэме
Банк працуе наступным чынам: прымае грашовыя сродкі ў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дае гэтыя грошы ў выглядзе крэдытаў. Як і ў любым вытворчым працэсе, ёсць розніца паміж коштам «сыравіны» і коштам «канчатковай прадукцыі». Гэтая розніца ўяўляе сабой аперацыйныя выдаткі банка (каб збіраць і захоўваць ўклады, абслугоўваць кліентаў, выдаваць крэдыты, размяшчаць рэкламу і інш.), а таксама выдаткі на рызыку (банк нясе выдаткі па крэдытах, якія не вярнуліся і павінен падтрымліваць неабходны ўзровень рэзерваў). На стаўкі таксама ўплываюць суадносіны попыту і прапановы грашовых рэсурсаў у эканоміцы, канкурэнцыя.
Безнаяўныя разлікі — разлікі безнаяўнымі грашыма шляхам пералічэння пэўнай сумы грашовых сродкаў па рахунках у крэдытных установах.
Эмісія грошай — гэта рэгуляваны Цэнтральным банкам выпуск грошай у зварот ва ўсіх іх формах, які прыводзіць да павелічэння грошай у абароце.
Даведайся, на што ты здольны
Ваш аўтамабіль застрахаваны? А Ваша кватэра? Страхаванне можа быць і добраахвотным, і абавязковым. Што такое страхавы выпадак? А хто ажыццяўляе нагляд за страхавой дзейнасцю? Даведаемся адказы на гэтыя пытанні.