Гістарычна з прыёмам каштоўнасцяў на захоўванне і было звязана зараджэнне ўсей банкаўскай справы. Іншыя банкаўскія паслугі (банкаўскія рахункі, уклады, крэдыты) з'явіліся значна пазней і выцякалі як раз з аперацый па захоўванню.
Што гэта такое?
Банкаўская ячэйка – металічны сейф, размешчаны ў банку, у спецыяльным памяшканні з браніраванымі дзвярыма (банкаўскім сховішчы), дзе працуе ўзмоцненая ахова, сістэма сігналізацыі і відэаназірання.
Металічныя сейфы маюць розныя памеры, абсталяваныя адмысловымі замкамі і маюць два ключа. Адзін з ключоў аддаецца трымальніку ячэйкі, а другі застаецца ў банке. Адкрыць ячэйку можна толькі выкарыстоўваючы два ключа адначасова.
Банкаўскія (дэпазітарныя) ячэйкі прызначаныя для захоўвання наяўных г...
Важнай умовай банкаўскага ўкладу з'яўляецца велічыня працэнтнай стаўкі. Працэнтная стаўка па банкаўскаму ўкладу адлюстроўваецца ў працэнтах гадавога даходу, незалежна ад сумы ўкладу.
Налічэнне працэнтаў можа ажыццяўляцца па формулах простага або складанага працэнта (капіталізацыя).
Просты працэнт – працэнт, якi налічваецца на суму ўкладу зыходзячы з тэрміну ўкладу з пэўнай перыядычнасцю, якая была вызначана у дагаворы банкаўскага ўкладу, без уліку раней налічаных на ўклад працэнтаў.
Сума грашовых сродкаў, якая належыць да выплаты ўкладчыку пры налічэнні простых працэнтаў па ўкладу разлічваецца па формуле:
∑% = Грошы + Грошы x Працэнт x Днi
100 x 365(6)
дзе грошы - сума грашовых сродкаў на рахунку ўкладу, прац...
КРЭДЫТНАЯ ГІСТОРЫЯ!
Сёння для таго, каб азнаёміцца са сваёй крэдытнай гісторыяй не абавязкова ісці ў Нацыянальны банк. Зрабіць гэта можна праз інтэрнэт! Якія звесткі ўтрымлівае ваша крэдытная гісторыя, навошта яе ведаць, як гэта зрабіць і ці можна яе змяніць?! Даведаемся адказы на гэтыя важныя пытанні.
Што такое крэдытная гісторыя?
Крэдытнай гісторыяй называюцца звесткі аб тым, як канкрэтны чалавек ці арганізацыя выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы па здзелках крэдытнага характару і дагаворах забеспячэння (крэдыт, авердрафт, пазыку, даручальніцтва, гарантыя, заклад). Крэдытная гісторыя захоўваецца ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. Крэдытная гісторыя фарміруецца са звестак, якія банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавы...
У некаторых выпадках беларусы, якія працуюць самі на сабе, могуць не рэгістравацца як індывідуальныя прадпрымальнікі і стаць плацельшчыкамі адзінага падатку. Дзякуючы гэтаму можна спрасціць бюракратычныя працэдуры, пазбегнуць дэкларавання даходаў, мінімізаваць падатковыя плацяжы і іншыя выдаткі.
Такі від дзейнасці называецца «самазанятасць», і ён вельмі зручны. Аднак даступна самазанятасць толькі тым грамадзянам, якія ажыццяўляюць вызначаныя віды дзейнасці. Па законе, працаваць на сябе без рэгістрацыі ІП можна, калі вы:
• самастойна рыхтуеце і прадаяце кулінарную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы
• падаяце паслугі ў сферы дызайну – гэта можа быць дызайн інтэр'ераў, графічны дызайн, дызайн адзення ці абутку, дызайн мэбл...
З развіццём інтэрнэт-тэхналогій махлярства ў сеціве стала больш складаным і вытанчаным. Злачынцы ўвесь час распрацоўваюць новыя метады падману, каб абыйсці сістэмы бяспекі і атрымаць доступ да чужых асабістых даных, фінансавых рэсурсаў або канфідэнцыйнай інфармацыі. У гэтым артыкуле мы распавядзем пра некалькі сучасных спосабаў махлярства ў сеціве, каб перасцерагчы вас ад магчымых праблем. Як кажуць у народзе: пільнасць ніколі не бывае марнай.
Фэйкавыя дадаткі банкаў
У Беларусі з’явілася новая схема анлайн-махлярства, звязаная з фэйкавымі банкаўскімі дадаткамі. Кіберзлачынцы звяртаюцца да замаскіраваных праграм выдаленага доступу пад выглядам легітымных банкаўскіх дадаткаў і распаўсюджваюць іх праз месэнджэры, выдаючы сябе за супрацоў...
Эканомны чалавек – гэта асоба, якая беражліва расходуе рэсурсы, клапатліва ставіцца да матэрыяльных і духоўных выгод. Беражлівасць дапамагае шляхам захавання малога дасягнуць большага. Некаторыя людзі блытаюць эканомнасць і скупасць. Чым эканомны чалавек адрозніваецца ад скупога? Французскі дзяржаўны дзеяч і эканаміст Леон Сэй сказаў: «Беражлівасць не хоча нічога расходаваць па-пустому, скупасць жа зусім нічога не хоча расходаваць».
Калі ж прытрымлівацца законаў эканомнага вядзення гаспадаркі, чалавек можа не толькі ашчадна і беражліва расходаваць свае наяўныя сродкі, але і аказваць іншым шчодрую дапамогу, а таксама жыць цікавым, разнастайным жыццём. Вось некалькі карысных рэкамендацый па эканомным вядзенні хатняй гаспадаркі:
...
Аблігацыя – гэта каштоўная папера, якая дае трымальніку права ў вызначаны тэрмін атрымаць ад эмітэнта аблігацыі яе намінальны кошт, а таксама ў некаторых выпадках дадатковы працэнтны даход.
Гучыць злёгку мудрагеліста, але сутнасць простая. Кожная аблігацыя мае намінальную цану – яна можа быць любой, хоць 100 рублёў, хоць 500 долараў. Звычайна інвестар купляе аблігацыю па цане, роўнай наміналу ці крыху менш за намінал. А калі падыходзіць тэрмін пагашэння аблігацыі – яе эмітэнт (гэта значыць той, хто выпусціў аблігацыю) вяртае пакупніку намінальны кошт у поўным аб'ёме і некаторы дадатковы даход.
Як зарабляць на аблігацыях
Даход па аблігацыях можа фармiравацца двума спосабамі ў залежнасці ад таго, якую паперу вы купляеце – ...
Не так даўно, каб адправіць ліст у суседні горад, трэба было пісаць на паперы ручкай і несці канверт на пошту, разлічваючы на некалькі дзён дастаўкі. Сёння, калі ёсць е-mail і мабільныя тэлефоны, не трэба нават уставаць з крэсла, проста націснуў кнопачку - і ліст праз пару секунд у адрасата, нават калі ён знаходзіцца за акіянам. Для здзяйснення плацяжоў хадзіць у банк сёння таксама не абавязкова. Навошта, калі ёсць інтэрнэт-банкінг, які дазваляе кіраваць сваімі грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца на рахунку ў банку, не выходзячы з хаты, з любой кропкі зямнога шара, у любы час сутак.
Што такое інтэрнэт-банкінг
Інтэрнэт-банкінг – гэта адна з формаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, тэхналогія, якая дазваляе кліенту атрымаць...
Кожны ўладальнік аўтамабіля згодна з законам павінен аформіць для свайго «жалезнага каня» страхавы поліс АСГА, які страхуе грамадзянскую адказнасць кіроўцы перад іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Калі па віне кіроўцы адбудзецца ДТЗ – страты пацярпеламу боку будуць пакрыты страхавой кампаніяй.
Поліс АСГА з'яўляецца абавязковым дакументам для допуску аўтамабіля да дарожнага руху. Пры яго адсутнасці кіроўцу прыйдзецца заплаціць штраф.
Для афармлення АСГА трэба звярнуцца ў страхавую кампанію з наступнымі дакументамі:
Пашпарт уладальніка транспартнага сродку або іншы дакумент, які замяняе яго
Тэхнічны пашпарт або іншы дакумент, які пацвярджае права на валоданне транспартным сродкам
Дзякуючы АСГА ў некаторых выпадках можна афор...
Для чаго работнікі крэдытных аддзелаў банкаў патрабуюць страхавы поліс?
Выкарыстанне страхавых прадуктаў дазваляе банкам знізіць рызыкі пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый.