Будзь заўсёды ў тэме
Банк працуе наступным чынам: прымае грашовыя сродкі ў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дае гэтыя грошы ў выглядзе крэдытаў. Як і ў любым вытворчым працэсе, ёсць розніца паміж коштам «сыравіны» і коштам «канчатковай прадукцыі». Гэтая розніца ўяўляе сабой аперацыйныя выдаткі банка (каб збіраць і захоўваць ўклады, абслугоўваць кліентаў, выдаваць крэдыты, размяшчаць рэкламу і інш.), а таксама выдаткі на рызыку (банк нясе выдаткі па крэдытах, якія не вярнуліся і павінен падтрымліваць неабходны ўзровень рэзерваў). На стаўкі таксама ўплываюць суадносіны попыту і прапановы грашовых рэсурсаў у эканоміцы, канкурэнцыя.
Банк-экваэр — гэта банк, які абслугоўвае арганізацыі гандлю і сэрвісу па аперацыях, якія выконваюцца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.
Інтэрнэт-банкінг — гэта сістэма, якая дазваляе атрымліваць паслугі банка праз інтэрнэт.
Даведайся, на што ты здольны
Ці ведаеце вы, што эканомны чалавек, гэта той, які не толькі беражліва расходуе рэсурсы, клапатліва ставіцца да матэрыяльных і духоўных выгод, але і той, хто прымае фінансава правільныя рашэнні. Менавіта беражлівасць дапамагае шляхам захавання малога дасягнуць большага.