У Нацыянальным банку 2 снежня 2024 г. адбыўся фінал штогадовага конкурсу на найлепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
Удзельнічаць у конкурсе мелі магчымасць прадстаўнікі ўсіх ВНУ краіны, а таксама арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслядыпломнай адукацыі.
Усяго на конкурс у 2024 годзе было прадстаўлена 67 работ (у 2023 годзе – 62). У фінале аўтары 10 лепшых навуковых работ прадстаўлялі і абаранялі вынікі сваіх даследаванняў перад членамі экспертнага савета.
Рашэннем экспертнага савета пераможцам у намінацыі "Конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў" прызнана студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Данілава Дар'я Дзянісаўна, якая прадставіла работу "Лічбавыя сервісы рынку нерухомасці як перспектыва ўзаемадзеяння кліентаў з банкам".
Другое месца атрымала студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Мельнікава Варвара Андрэеўна за работу па тэме "Развіццё экалагічнага падаткаабкладання ў сучасных умовах у свеце і Рэспубліцы Беларусь".
Трэцяе месца прысуджана магістранту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Янушкевічу Глебу Дзмітрыевічу за работу "Перспектывы стварэння лічбавай факторынгавай платформы для сектара малога і сярэдняга прадпрымальніцтва".
У намінацыі "Конкурсныя работы аспірантаў" пераможцам стала аспірантка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Мазуліна Анастасія Мікалаеўна з работай "Методыкі ацэнкі палітыкі ў галіне гандлю паслугамі".
Другое месца – у аспіранткі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Каласоўскай Кацярыны Міхайлаўны за работу "Фарміраванне экасістэмы стартапаў як адзін з фактараў павышэння эканамічнага росту".
Трэцяе месца прысуджана аспіранту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Германовічу Леаніду Аляксандравічу за работу па тэме "Абмежаванне (зніжэнне) аперацыйнай рызыкі банкаўскага нагляду: арганізацыйны аспект".
Пераможцы і прызёры конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ад Нацыянальнага банка: па 1 200 беларускіх рублёў – пераможцам у кожнай намінацыі; па 1 000 і 800 беларускіх рублёў – прызёрам конкурсу, якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. Грашовымі прэміямі ў памеры 200 рублёў узнагароджваюцца фіналісты конкурсу, якія не занялі прызавыя месцы.
Конкурс на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы праводзіцца з 2014 года Нацыянальным банкам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мэтамі правядзення конкурсу з'яўляюцца стымуляванне маладых людзей да навукова-даследчай дзейнасці па эканамічных дысцыплінах і папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў і эканомікі.