Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод школьнікаў пройдзе ў Беларусі ў верасні – снежні 2024 года.
Арганізатарамі алімпіяды выступаюць Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі.
Алімпіяда пройдзе ў чатыры этапы:
- ва ўстановах адукацыі – у верасні 2024 года;
- раённы этап – 18 кастрычніка 2024 года;
- абласны (Мінскі гарадскі) этап – 15 лістапада 2024 года;
- заключны этап – 13 снежня 2024 года.
Алімпіядныя заданні ўключаюць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, крэдыты і фінансаванне, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі; таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.
У дапамогу навучэнцам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды Нацыянальным банкам распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, крыніцы інфармацыі, што рэкамендуюцца, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі. Прапануем азнаёміцца з метадычнымі рэкамендацыямі і заданнямі мінулых гадоў
Алімпіяда праходзіць у нашай краіне штогод пачынаючы з 2014 года і з'яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Летась у алімпіядзе ўзялі ўдзел больш за 25 тысяч навучэнцаў з 2 270 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.