Падведзены вынікі конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне", прымеркаванага да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь з 21 па 27 сакавіка 2022 года Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.
У гэтым годзе на конкурс паступіла 360 работ. У сваіх відэароліках маладыя людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі разважалі на тэму разумнага (рацыянальнага) запазычання.
Работы выкананы ў самых розных фарматах – лаканічныя адукацыйныя ролікі, міні-фільмы з цэласным сюжэтам, школьныя спектаклі, кліпы з вершамі і песнямі, анімацыйныя відэаролікі.
Па рашэнні журы конкурсу ў малодшай узроставай групе (ад 7 да 12 гадоў) пераможцам стаў Ілля Чыжык (г. Слуцк, Мінская вобласць). Другое месца заняла Ганна Касцючык (г. Жабінка, Брэсцкая вобласць). Трэцяе прызавое месца дасталася Маргарыце Юркевіч (г. Мінск).
У сярэдняй узроставай групе (ад 13 да 16 гадоў) перамагла работа Лізаветы Лавец з г. Мінска. Другое месца прысуджана рабоце Івана Зелянко з г. Полацка Віцебскай вобласці. Трэцяе месца дасталася Вікторыі Кобяшавай з г. Полацка Віцебскай вобласці.
У старэйшай узроставай групе (ад 17 гадоў да 31 года) перамагла калектыўная работа Станіслава Несцярэнкі і Івана Шаўкова з г. Барысава Мінскай вобласці. Другое месца заняў Віктар Пашковіч (г. Глыбокае, Віцебская вобласць). На трэцім месцы – работа Аляксандры Мароз (г. п. Старобін, Мінская вобласць).
Акрамя таго, журы конкурсу прыняло рашэнне ўзнагародзіць заахвочвальнымі грашовымі прызамі пяць конкурсных работ: Юстыны Арцюховай (г. Гарадок, Віцебская вобласць), Яна Кулеша (в. Бараўляны, Мінская вобласць), Варвары Аўдзяёнак, Маргарыты Макрыцкай, Ульяны Кулік і Карыны Сафронавай (г. Жодзіна, Мінская вобласць), Рамана Караленка (г. Наваполацк, Віцебская вобласць), а таксама Паўла Семашкевіча (г. Маладзечна, Мінская вобласць).
Пераможцы і прызёры атрымаюць грашовыя прызы: за 1-е месца – 1000 рублёў, за 2-е і 3-е месцы – 700 і 500 рублёў адпаведна. Памер заахвочвальнага прыза склаў 400 рублёў.
Ролікі-пераможцы можна паглядзець на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай граматнасці насельніцтва.