Вызначаны пераможцы і прызёры штогадовага конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.

Вызначаны пераможцы і прызёры штогадовага конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Удзельнічаць у конкурсе мелі магчымасць прадстаўнікі ўсіх ВНУ краіны, а таксама арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслядыпломнай адукацыі. Усяго ў 2021 годзе на конкурс было прадстаўлена 67 работ (у 2020 годзе – 40 работ).

 

Пераможцам у намінацыі "Конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў" стала студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Стома Ніна Віктараўна, якая прадставіла работу "Упраўленне інтэлектуальнымі рэсурсамі інавацыйна-актыўных прадпрыемстваў: драйвер інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь ва ўмовах лічбавай трансфармацыі эканомікі".

 

Другое месца заваявала студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Чараўко Ніколь Сяргееўна за работу па тэме "Методыка ўкаранення эфектыўнай сістэмы матывацыі спецыялістаў рознічнага бізнесу банка".

 

Трэцяе месца прысуджана студэнтцы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Раўнейка Маргарыце Аляксандраўне за работу "Франчайзінг: актуальныя пытанні сучаснай бізнес-тэхналогіі".

 

У намінацыі "Конкурсныя работы аспірантаў" пераможцам стала аспірантка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Стрыжэвіч Аляксандра Сяргееўна з работай "Транспарэнтнасць цэнтральнага банка: эфектыўны падыход у сучасных умовах".

 

Другое месца ў аспіранткі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Русак Алены Рыгораўны за работу "Кэшбэк у Рэспубліцы Беларусь: уліковы, эканамічны і прававы аспекты".

 

Трэцяе месца прысуджана аспірантцы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Кароль Вользе Васільеўне за работу па тэме "Асаблівасці функцыянавання фінансавых рынкаў краін – членаў ЕАЭС ва ўмовах фарміравання агульнага фінансавага рынку".

 

Пераможцы і прызёры конкурсу ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ад Нацыянальнага банка: па 1 000 беларускіх рублёў – пераможцам у кожнай намінацыі; па 700 беларускіх рублёў – прызёрам конкурсу, якія занялі другое месца; па 500 беларускіх рублёў – прызёрам конкурсу, якія занялі трэцяе месца.

 

У 2021 годзе пераможцы і прызёры конкурсу былі вызначаны па выніках першага этапу конкурсу на падставе ацэнак, выстаўленых членамі экспертнага савета. Традыцыйны другі этап, падчас якога фіналісты прадстаўляюць і абараняюць свае конкурсныя работы на пасяджэнні экспертнага савета, было вырашана не праводзіць у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

 

Конкурс на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы праводзіцца з 2014 года Нацыянальным банкам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца павышэнне цікавасці моладзі да навукова-даследчай дзейнасці па фінансавых дысцыплінах і папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў і эканомікі.