Вызначаны пераможцы і прызёры штогадовага конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Удзельнічаць у конкурсе мелі магчымасць прадстаўнікі ўсіх ВНУ краіны, а таксама арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслядыпломнай адукацыі.
Пераможцамі ў намінацыі "Конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў" сталі студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Грынчак Фёдар Міхайлавіч, Младзенава Марыя Сяргееўна, Іваноўская Валерыя Леанідаўна, якія прадставілі сумесную работу "Павышэнне эфектыўнасці камунікацыйнай палітыкі цэнтральнага банка".
Другое месца заваявалі студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Клімава Дар'я Аляксандраўна, Манькоўскі Ілья Аляксандравіч, Міхаленка Яўгенія Русланаўна за сумеснае даследаванне па тэме "Эканоміка замкнёнага цыкла як ідэальная мадэль функцыянавання эканомікі будучыні".
Трэцяе месца прысуджана магістрантцы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Карабчук Аліне Аляксандраўне за работу "Тэхналогіі інтэлектуальнага аналізу адкрытых статыстычных даных".
У намінацыі "Конкурсныя работы аспірантаў" пераможцам стаў аспірант Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Зубок Сяргей Васільевіч з работай "Планаванне і аналіз праектнай дзейнасці банка: кампанентныя методыкі, выкананыя ў рамках канцэпцыі працэсна-праектнага падыходу".
Другое месца ў аспіранта Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Левянкова Арцёма Сяргеевіча за работу "Глабальная сетка фінансавай бяспекі: антыкрызісны адказ на распаўсюджванне пандэміі COVID-19".
Трэцяе месца прысуджана аспірантцы Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Самцовай Дар'і Уладзіміраўне за даследаванне па тэме "Прыярытэтныя напрамкі развіцця арганічнай сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі".
Пераможцы і прызёры конкурсу ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ад Нацыянальнага банка: па 1 000 беларускіх рублёў – пераможцам у кожнай намінацыі; па 700 беларускіх рублёў – прызёрам конкурсу, якія занялі другое месца; па 500 беларускіх рублёў – прызёрам конкурсу, якія занялі трэцяе месца.
У 2020 годзе пераможцы і прызёры конкурсу былі вызначаны па выніках першага этапу конкурсу на падставе выстаўленых членамі экспертнага савета ацэнак 40 прадстаўленых работ. Традыцыйны другі этап, падчас якога фіналісты прадстаўляюць і абараняюць свае конкурсныя работы на пасяджэнні экспертнага савета, было прынята рашэнне не праводзіць у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.
Конкурс на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы праводзіцца з 2014 года Нацыянальным банкам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца стымуляванне моладзі да навукова-даследчай дзейнасці па фінансавых дысцыплінах і папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў і эканомікі.