Франсабанк праводзіць конкурс па фінансавай граматнасці "Загадкі пра фінансы".
Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 11 кастрычніка 2020 г. уключна накіраваць загадку аб фінансах на электронную пошту marketing@fransabank.by з указаннем прозвішча, імя, узросту ўдзельніка, а таксама кантактнага нумара тэлефона і пазнакай "Конкурс загадак", альбо перадаць працу і кантактныя дадзеныя адміністратару Галаўнога офіса "Франсабанк" ААТ.
Крытэрыі ацэнкі: адпаведнасць тэматыцы, арыгінальнасць ідэі, цікавы і творчы падыход.
Да ўдзелу дапускаюцца: фізічныя асобы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў, якія зарэгістраваны і пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія выконваюць умовы правядзення конкурсу і ўдзельнічаюць у конкурсе са згоды сваіх законных прадстаўнікоў.
Падвядзенне вынікаў: 16 кастрычніка 2020.
Прыз: падарункавая карта ў сетку супермаркетаў для дзяцей "Буслiк" наміналам 50 бел. руб., гульня настольная фінансавая "Гадзіна расплаты" HASBRO GAMES кожнаму пераможцу (3 пераможцы ў конкурсе).
Палажэнне аб конкурсе.