Унутраная плацежная сістэма Белкарт на пастаяннай аснове праводзіць адукацыйныя семінары для навучэнцаў навучальных устаноў г. Мінска. Навучэнцы знаёмяцца з асноўнымі прынцыпамі абыходжання з плацежнымі карткамі і тэрмінальным абсталяваннем.
Праграма навучальных семінараў ўключае ў сябе:
Аглядны курс "Плацежныя карткі ў Рэспубліцы Беларусь" і "Унутраная плацежная сістэма Белкарт".
Дыскусія "Магчымасці і перавагі безнаяўных разлікаў".
Аповед пра плацежныя карткі спецыяльна для дзяцей.
Абмеркаванне сучасных магчымасцяў выкарыстання плацежных картак і практычныя парады.
Для самых маленькіх вучняў у форме гульні праводзіцца конкурс "Збяры сваю картку" - ўдзельнікі выразаюць, наклеіваюць абавязковыя элементы карткі тым самым вывучаюць што, у якім месцы і для чаго павінна прысутнічаць на картцы.
Таксама ўсе прысутныя на семінарах атрымліваюць магчымасць правесці першы безнаяўны плацёж з выкарыстаннем карткі праз стандартны плацежны тэрмінал ці мабільны плацежны тэрмінал (m-POS) (абсталяванне працуе ў тэставым рэжыме).
Заяўкі на наведванне навучальнай установы можа пакінуць любы жадаючы, карыстаючыся формай зваротнай сувязі на афіцыйным сайце плацежнай сістэмы БелКарт.