З 2014 года ўладальнікі аўтамабіляў у Беларусі павінны выплачваць так званы "транспартны падатак" або "падатак на аўто". Першапачаткова дадзены збор не з'яўляўся падаткам – гэта была дзяржпошліна за допуск транспартнага сродку да дарожнага руху. Пошліна аплачвалася адначасова з праходжаннем тэхагляду. Аднак з 2021 года падыходы да збірання гэтага збору перагледзелі, цяпер ён так і называецца - "транспартны падатак", а плаціць яго павінны ўсе ўладальнікі аўтамабіляў, якія стаяць на ўліку ў беларускай ДАІ. Гэта могуць быць не толькі фізічныя асобы, але і кампаніі.
Колькі трэба плаціць
Стаўкі транспартнага падатку прапісаны ў Падатковым кодэксе. Падрабязную інфармацыю пра іх прыводзіць МПЗ на сваім сайце. Сума плацяжу залежыць ад катэгорыі плацельшчыка - юрыдычным асобам падатак абыходзіцца даражэй, а таксама ад масы транспартнага сродку альбо яго ўмяшчальнасці. У некаторых выпадках стаўка падатку ўстанаўліваецца проста за адзінку транспартнага сродку (напрыклад, за матацыкл).ўмяшчальнасць
У табліцы ніжэй прыведзена поўная інфармацыя аб памерах транспартнага падатку за розныя катэгорыі транспартных сродкаў для фізічных асоб:
Калі трэба заплаціць?
Упершыню транспартны падатак будзе налічвацца за 2021 год, і гэты перыяд будзе пераходным. Аўтаўладальнікам-фізічным асобам сёлета трэба заплаціць 1 базавую велічыню – 29 рублёў. Паведамленні аб выплаце падатку павінны прыйсці не пазней за 1 лістапада 2021 года, а крайні тэрмін выплаты – 15 снежня 2021 года.
Даплату падатку за 2021 год да поўнай сумы трэба будзе зрабіць у наступным годзе. Апошні тэрмін выплаты для фізічных асоб - 15 лістапада 2022. Падатковыя органы абяцаюць разаслаць плацельшчыкам паведамленне аб выплаце падатку не пазней за 1 верасня 2022 года. Калі па нейкай прычыне вы не атрымаеце паведамленне, але пры гэтым валодаеце аўтамабілем - варта самастойна звярнуцца ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства і даведацца, якую суму вам выставілі да аплаты.
Для юрыдычных асоб правілы іншыя. Плацяжы трэба рабіць ужо ў гэтым годзе. Можна разбіць суму на 4 часткі і аплачваць штоквартальна не пазней 22 чысла апошняга месяца кожнага квартала - то бок 22 сакавіка, 22 чэрвеня, 22 верасня, 22 снежня.
А што, калі ўжо заплаціў?
Як ужо адзначалася вышэй, абавязковыя плацяжы за аўто з'явіліся ў Беларусі яшчэ ў 2014 годзе. Яны спаганяліся па іншым прынцыпе і ў іншых памерах, аднак, так ці інакш, многія маглі заплаціць гадавую пошліну яшчэ да зменаў і, адпаведна, «пагасіць» частку плацяжоў за 2021 год.
У гэтым выпадку падаткавікі зробяць пераразлік і налічаць транспартны падатак за 2021 год толькі за астатнія месяцы.
Выключэння і льготы
Некаторыя катэгорыі арганізацый у Беларусі вызвалены ад выплаты транспартнага падатку. Напрыклад, кампаніі, якія аказваюць паслугі ў сферы грамадскага транспарту, органы дзяржаўнага кіравання і мясцовыя органы ўлады, войскі.
Зніжка 50% прадастаўляецца ветэранам Вялікай айчыннай вайны, інвалідам I і II груп, пенсіянерам. Інвалідам III групы - зніжка 25%.
Не трэба плаціць за аўтамабілі:
• старэйшыя за 1991 год выпуску,
• электрамабілі (да 31 снежня 2025 году),
• аўтамабілі для аказання сацыяльных паслуг або медыцынскай дапамогі,
• для інвалідаў,
• якія знаходзяцца ва ўгоне.
Сем'і, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, могуць звярнуцца ў мясцовыя органы ўлады з заявай аб вызваленні ад транспартнага падатку. Такія выпадкі разгледзяць індывідуальна. Па заяве можна атрымаць альбо ільготную стаўку падатку, альбо поўнае вызваленне ад яго выплаты.
Звярніце ўвагу, што нават калі вы не карыстаецеся аўтамабілем і ён проста стаіць у двары ці ў гаражы, падатак за яго плаціць усё адно давядзецца. Калі жалезны конь вам не патрэбны - лепш яго прадаць. Тым, хто здыме аўто з уліку да 1 ліпеня 2021, падатак плаціць не прыйдзецца.