Будзь заўсёды ў тэме
Забараніць банкам выдаваць крэдыты канкрэтным асобам нельга. Банкі прымаюць рашэнне аб выдачы крэдыту самастойна, вывучыўшы фінансавае становішча пазычальніка, праверыўшы яго крэдытную гісторыю, паручыцеляў, ацаніўшы рызыкі і іншае. Абмежаваць чалавека ў праве заключаць дагаворы можа толькі суд, абмежаваўшы яго дзеяздольнасць або прызнаўшы недзеяздольным, але для гэтага неабходныя важкія падставы. Сваякі не абавязаны плаціць па даўгах адзін аднаго. Гэты абавязак ўзнікае толькі ў выпадку, калі вы падпісалі дагавор паручыцельства. Таксама важна ведаць, што па рашэнні суда на маёмасць пазычальніка (у першую чаргу на закладзеную) можа быць спагнанне. Пры недастатковасці гэтай маёмасцi банк мае права патрабаваць выдзелу долі пазычальніка з агульнай маёмасці.
Стаўка рэфінансавання — гэта стаўка з'яўляецца асноўным інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку і служыць асновай для ўстанаўлення працэнтных ставак, пад якія Нацыянальны банк дае грошы банкам.
Фарфейцінг — набыццё з дысконтам і без права рэгрэсу фінансавым агентам (фарфейтарам) плацёжнага абавязацельства імпарцёра (даўжніка) перад экспарцёрам (крэдыторам) па камерцыйным кантракце з адтэрміноўкай аплаты.
Даведайся, на што ты здольны
Выбар крэдытных прадуктаў на розных умовах у банках краіны сёння вялікі. Але атрыманне крэдыту – гэта вельмі сур'ёзнае рашэнне, якое патрабуе ад чалавека адказнасці і дысцыпліны. А таксама ведаў ...