;
Фарфейцінг
набыццё з дысконтам і без права рэгрэсу фінансавым агентам (фарфейтарам) плацёжнага абавязацельства імпарцёра (даўжніка) перад экспарцёрам (крэдыторам) па камерцыйным кантракце з адтэрміноўкай аплаты.
Фінансавая піраміда
злачынская схема, пры якой сістэма атрымання прыбытку новымі членамі забяспечваецца за кошт пастаяннага прыцягнення грашовых сродкаў новых удзельнікаў. Даход першым удзельнікам піраміды выплачваецца за кошт грошай наступных удзельнікаў.
Фінансавая рызыка
гэта верагоднасць непрадбачаных фінансавых страт. Інакш кажучы, фінансавая рызыка - гэта небяспека таго, што можна страціць свае грошы ці не атрымаць чаканы прыбытак.
Фішынг (ад ангельскага fishing «рыбная лоўля»)
від інтэрнэт-махлярства, мэтай якога з'яўляецца атрыманне доступу да канфідэнцыйных дадзеных карыстальнікаў.
Фондавая біржа
гэта арганізацыйна аформленая пляцоўка, на якой ажыццяўляецца гандаль каштоўнымі паперамі.
Фонд банкаўскага кіравання
гэта сукупнасць грашовых сродкаў і (або) каштоўных папер, якія банк збірае ад мноства прыватных кліентаў і арганізацый для прафесійнага кіравання імі з мэтай атрымання прыбытку на фінансавым рынку.