;
Залатое правіла інвеставання
чым вышэйшая чаканая прыбытковасць, тым вышэйшая і ступень рызыкі.
Збор (пошліна)
абавязковы плацёж у рэспубліканскі або мясцовы бюджэт, якi збіраецца з арганізацый і грамадзян у выпадку здзяйснення ў дачыненні да іх дзяржаўнымі органамі юрыдычна значных дзеянняў.
Золатавалютныя рэзервы
гэта своеасаблівы гарантыйна-страхавы фонд, дзяржаўныя запасы золата і замежнай валюты, якія захоўваюцца ў цэнтральным банку, а таксама золата і замежная валюта ў міжнародных валютна-крэдытных арганізацыях, якія належаць дзяржаве.