Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай, сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, пройдзе ў Беларусі ў верасні – снежні 2022 года.

Арганізатары алімпіяды – Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі.

 

Мерапрыемства пройдзе ў чатыры этапы:

ва ўстановах адукацыі – у верасні 2022 года;

раённы этап – 21 кастрычніка 2022 года;

абласны (Мінскі гарадскі) этап – 18 лістапада 2022 года;

заключны этап – 9 снежня 2022 года.

 

Алімпіядныя заданні ўключаюць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, крэдыты і фінансаванне, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі; таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.

 

У дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, крыніцы інфармацыі, што рэкамендуюцца, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі.

 

З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемстве і дакументамі, якія рэгламентуюць правядзенне алімпіяды, можна азнаёміцца тут.

 

Алімпіяда праходзіць у нашай краіне штогод пачынаючы з 2014 года і з’яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Летась у алімпіядзе ўзялі ўдзел больш за 24 тысячы навучэнцаў з 2 302 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь.