Будзь заўсёды ў тэме
Рашэнне аб звароце за крэдытах павінна прымацца сур'ёзна і ўзважана. Калі чалавек звяртаецца ў банк па крэдыт - яго рашэнне ўжо, як правіла, абдуманае. Супрацоўніку крэдытнага аддзела можна і трэба задаваць любыя пытанні, якія тычацца крэдытавання, а таксама абавязкова вам трэба азнаёміцца з графікам пагашэння крэдыту, каб ацаніць, ці адпавядаюць вашы магчымасці фінансавай нагрузцы. Пры афармленні крэдыту ў гандлёвым пункце спрацоўвае псіхалагічная пастка: чалавек больш думае пра тое, што вось ужо сёння ён зможа карыстацца новай рэччу, а фінансавыя разлікі сыходзяць на другі план. Значыць, у гэтым выпадку рашэнне прымаецца хутчэй спантанна. Прыняццю найлепшага рашэння пры выбары крэдыту можа спрыяць вывучэнне прапаноў некалькіх банкаў, якія выдаюць крэдыты фізічным асобам.
Падатковы вылік — гэта сума, на якую змяншаецца падатковая база.
Каштоўная папера — гэта дакумент, які засведчвае маёмасныя і немаёмасныя правы на валоданне актывам і (або) атрыманне даходу.
Даведайся, на што ты здольны
Некаторыя людзі мараць пра машыну, ровар, планшэт або пра іншыя рэчы. Але, на жаль, часта гэтыя жаданні так і застаюцца ў марах і не ўвасабляюцца ў жыццё. Прычына - адсутнасць фінансавага плана.