Будзь заўсёды ў тэме
У гэтым выпадку ваша картка аўтаматычна заблакуецца з мэтай прадухілення ашуканскіх дзеянняў. Для разблакіроўкі карткі Вам неабходна звярнуцца ў банк па тэлефоне на нумар, пазначаны на абароце карткі (нумары кругласутачнай кліенцкай падтрымкі). За разблакіроўку карткі, заблакаванай у выніку няправільна ўведзенага ПІН, можа ўзяцца плата ва ўстаноўленым Вашым банкам памеры. Будзьце гатовыя адказаць на наступныя пытанні: прозвішча, імя, імя па бацьку; ваш хатні адрас; хатні, службовы ці мабільны тэлефон; пашпартныя дадзеныя; калі і дзе картка выкарыстоўвалася Вамі ў апошні раз; сакрэтнае слова.
Аверс — вонкавы, галоўны бок манеты. Вызначаецца па наяўнасці на ім дзяржаўнага герба, эмблемы, назвы краіны ці выявы манарха.
Плацяжы роўнымі долямі — спосаб пагашэння крэдыту роўнымі па велічыні плацяжамі, якія разлічваюцца шляхам дзялення асноўнага доўгу і працэнтаў, налічаных за ўвесь тэрмін карыстання крэдытам, на колькасць плацежных перыядаў.
Даведайся, на што ты здольны
Некаторыя людзі мараць пра машыну, ровар, планшэт або пра іншыя рэчы. Але, на жаль, часта гэтыя жаданні так і застаюцца ў марах і не ўвасабляюцца ў жыццё. Прычына - адсутнасць фінансавага плана.